2010-02-15 14:21:23

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 14-га лютага



Справядлівасць Божага Каралеўства выяўленая ў евангельскіх блаславеннях была тэмаю разважання Папы ў часе адгаварэння гэтае марыйнае малівы. Спасылаючыся да нядзельнага чытання з Евангелля паводле Святога Лукі Бэнэдыкт 16 адзначыў, што Ісусавыя блаславенствы для ўбогніх, галодных, плачучых і перследаваных, суправаджаюць чатыры “перасцярогі” а менавіта “гора багатым; гора тым, што сытыя сёння; гора тым, што цяпер смяюцца” . Згодна са словамі Хрыста, апошнія будуць першымі, а першыя апошнімі”.
RealAudioMP3
“Гэтая праўда і гэтыя блаславенствы споўняцца ў “Нябесным Каралеўстве”, ці “Каралеўстве Божым”, якое зьдзейсьніцца ў канцы часоў, але якое ёсць ужо ў гісторыі”,- сказаў Папа. “Там, дзе ўбогія атрымліваюць суцяшэнне і ёсць запрошаныя на банкет жыцця, там абьяўляецца ўжо цяпер Божая справядлівасць. Гэта заданне вучняў Пана, да якога яны пакліканы таксама ў сённяшянім грамадзтве”.
Далей Бэнэдыкт 16 нагадаў таксама аб Вялікім Посце, які пачынаецца неўзабаве і аб сваім лісце на гэты літургічны перыяд. Папскі лакумент быў прысвечаны менавіта Божай справядлівасці, якая адрозніваецца ад класычнага “даваць кожнаму , што яму належыць”.
“Евангелле Хрыста пазітыўна адказвае на чалавечае імкненне да справядлівасці, але ў нечаканы і неспадзяваны спосаб,- сказаў Пантыфік, “Езус не прапануе сацыяльнага і палітычнага перавароту але рэвалюцыю любові, якую ўжо зьдзейсніў сваім Крыжам і Уваскрсеннем. Гэтага прытрымліваюцца блаславенстівы, у якіх прапануюцца новыя гарызонты справядлівасці, якія пачаліся ў Вялікую Ноч, дзякуючы якой мы можам стаць справядлівымі і будаваць лепшы свет”,- адзначыў Бэнэдыкт 16.
Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Папа прывітаў вернікаў у розных мовах. Асабліва прывітаў народы Азіі, якія ўшаноўваюць месячны Новы Год. Пажадаў ім зьберагаць і развіваць багатую спадчыну духоўных і маральных каштоўнасцяў, што так моцна ўкаранёныя ў іхніх культурах.








All the contents on this site are copyrighted ©.