2010-02-12 14:13:23

"Дзень Хворага" ў Віцебску


У Свята Маці Божай Лурдскай падчас клінічнай канферэнцыі ў галоўнай медыцынскай установе на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі – Віцебскай абласной клінічнай бальніцы – з гаміліяй на тэму ”Духоўныя аспекты служэння хворым і церпячым” звярнуўся да ўрачэй кс. магістр Тадэвуш Кахановіч SDS. Святар звярнуў увагу ўрачэй на прыклад Добрага Самараніна, на міласэрднасць, любоў і ахвярнасць выбранага імі шляху, шляху, які заклікае ісці ў штоддзенным жыцці за Хрыстом.Паведаў аб вялікай душпастырскай працы, якую праводзіць Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, 25- годдзе дзейнасці якой прыпадае на 11 лютага 2010 года. Пасля сустрэчы з медыкамі святар наведаў хворых, якія лечацца ў аддзяленнях абласнога шпіталя і ўдзяліў ім сакрамэнт намашчэння, скончыўшы свій візіт малітвай за хворых і церпячых, а таксама за медыкаў, ахвяруючых свае жыццё, здольнасці, міласэрднасць нямоглым і самотным.








All the contents on this site are copyrighted ©.