2010-02-11 14:48:16

У чацвер 11-га лютага, ў літургічны ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурду, Касцёл адзначае 18-ы Сусветны дзень хворага.


З гэтае нагоды Папа Бэнэдыкт 16 раніцай 11-га лютага адслужыў Святую Імшу ў ватыканскай базыліцы Святога Пятра, ў якой прынялі ўдзел хворыя і шматлікія прадстаўнікі арганізацый духоўнай і сацыяльнай дапамогі. Напрыканцы Папа ўсіх паблаславіў RealAudioMP3 У прынагодным казанні Святы Айцец падкрэсліў, што Бог хоча аздаравіць чалавека; і ў Евангеллі аздараўленне цела з”яўляецца прыкметай больш глыбейшай, чым адпушчэнне грахоў. Таму нядзіўна, што Марыя, Маці і мадэль Касцёла, прызываецца і абажаецца як “Salus infirmorum” ( Здароў”е хворым). Яна заўсёды праяўляла асаблівую турботу да церпячых. Аб гэтым сведчаць тысячы хворых, якія прыбываюць да марыйных святыняў, каб упрошваць Ласку праз Марыю ды Яе сілу і дапамогу ў хваробах. І тут Папа прывітаў хворых, што дабраліся да Рыму з розных куткоў свету.
RealAudioMP3
“Вітаю хворых і добраахвотнікаў, таксама і тых, якія спалучаныя з намі ў малітве ў Люрдзе, Фаціме, Частахове ды іншых марыйных святынях, ды тых, якія назіраюць гэтую Літургію па тэлебачанні і радыё , асабліва ў дамах для састарэлых ці ва уласных памешканях. Хай Пан, які пастаянна сочыць за сваімі дзецьмі, дасць усім суцяшэнне і палёгку”.
Далей Бэнэдыкт 16 нагадаў, што Касцёл як і Марыя, нясе ў сабе чалавечую драму, але і Божае суцяшэнне. Іх трымае разам на доўгім паломніцтве гісторыі. “На працягу стагоддзяў Касцёл паказвае прыкметы любові Бога, Які працягвае рабіць вялікія ўчынкі праз людзей сціплых і простых. Прызнанне цярпення і ахвяраванне яго для іншых людзей ці ж не з”яўляюцца цудамі любові?”,- запытаўся Святы Айцец. '' Мужна супрацьстаяць хваробе, хаця і будучы безабароннымі,- як Джудытта,- з адзінай сілай веры і надзеі ў Бога. Дык ці ня ёсць цудам, што міласць Пана пастаянна выклікае ў многіх асобах так моцную веру, што трацяць час і энэргію, каб дапамагчы пакутуючым? Дзеля гэтага мы радуемся, не забываючы аб пакутах, але хутчэй добра разумеючы іх. Такім чынам, хворыя і ўсе церпячыя прабываюць у Касцёле не як тыя, што заслугоўваюць увагі і дапамогі ў лячэнні, але ў першую чаргу як пратаганісты паломніцтва веры і надзеі, сведкі цудоўнай любові, пасхальнае радасці, якая квітнее з Крыжа і Уваскрасення Хрыста”.
“У Годзе Святарства,- сказаў у гаміліі Бэнэдыкт 16,- хачу падкрэсьліць сувязь паміж хворымі і святарамі, якая выяўляецца ў наступным заданні: хворы павінен “прызываць” святароў, а яны павінны адказваць яму, каб на вопыце хваробы прыцягнуць увагу на пастянную прысутнасць побач хворага Уваскрослага Езуса і Ягонага Духа. І тут мы бачым важнасць пастырскага клопату аб хворых, значэнне якога сапраўды незлічонае дзеля вялікіх даброў, што атрымлівае ў першую чаргу хворы ды сам святар, як таксама сямейнікі, знаёмыя, супольнасці і, цераз невядамыя і таямнічыя дарогі, ўвесь Касцёл і свет”. “Дарагія сябры,- сказаў на заканчэнне Пантыфік,- дазвольце завяршыць гэтыя разважанні думкамі Пашаныгоднага Папы Яна Паўла ІІ, які ў Апостальскім Лісце “Salvifici doloris” напісаў: “Хрыстус у той жа час навучыў чалавека рабіць дабро з пакутамі і рабіць дабро тым, хто пакутуе. У гэтым падвойным аспекце Ён поўнасцю паказаў сэнс пакуты”. Хай дапаможа нам Дзева Марыя жыць поўнасцю ў гэтай місіі.
Нагадаем толькі, што Дзень хворага быў уведзены па ініцыятыве Папскай Рады па справах душпастырства сярод хворых і работнікаў ахвовы здароў”я ды зацверджаны ў 1992-м годзе Апостальскім Лістом Папы Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.