2010-02-11 09:27:31

У Рыме знаходзяцца мошчы святой Бернадэт Субіру, якой у 1868 годзе ў французскім мястэчку Лурд 18 разоў аб’являлася Беззаганная Панна Марыя.


У 16 гадзін чацвярга хворыя і валанцёры-дапаможнікі хворых прайшлі ў процесіі Хросным ходам з паходнямі за статуяй Найсвяцейшай Багародзіцы з Лурду і ракаю са святымі мошчамі дзяўчыны Бернадэты ад замка святога Анёла да плошчы Святога Пятра. Тут яны атрымалі блаславенне Папы Бенедыкта XVI. RealAudioMP3 Процесійны ход завершыўся малітвай да Прачыстай Панны Марыі за ўсіх, што пакутуюць цялесна і душэўна.
З нагоды 25-годдзя Папскай Рады па справах душпастырства медыцынскіх работнікаў і XVIII Сусветнага дня хворага, які адзначаецца 11 лютага 2010 года і праходзіць пад лозунгам: «Царква – у паслугоўванні любові да хворых» , мошчы святой Бернадэтт пілігрымуюць па галоўных базіліках Вечнага гораду. Прыгадаем, што Лурд з'яўляецца сусветна вядомым цудатворным Марыйным месцам, а Сусветны дзень хворага устаноўлены менавіта ў дзень літургічнага ўспаміну Найсвятой Панны Марыі з Лурду. Паломніцтвам мошчаў святой Бернадеты ў Рыме займаецца УНІТАЛСІ - італьянская асацыяцыя, якая арганізуе паломніцтва хворых да Лурду і іншых збаўчых цудатворных месцаў. Ад 9 лютага, пасля паўдня святыя мошчы былі ўрачыста выстаўлены ў Папскай базыліцы Святой Марыі Вялікай. У рамках праходзячага міжнароднага сімпозіўма, прысвечанага хрысціянскаму асэнсаванню чалавечай пакуты ў святле пастырскага паслання Папы Яна Паўла II аб значэнні «збаўчага болю», у сусветным Касцёле праходзяць літургічныя і катэхічныя акцыі. Раніцай у чацвер, 11 лютага, у Сусветны дзень хворага, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў літургію ў ватыканскай базыліцы святога Пятра, дзе цяпер знаходзяцца мошчы святой Бернадеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.