2010-02-11 14:49:14

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

Прычынай таго, што за Езусам сьледвалі натоўпы народу, былі цуды, якія Ён зьдзейсьняў. Аднак узьнікае пытаньне аб тым, наколькі гэта паведамленьне адпавядае гістарычнай рэальнасьці, калі прыняць пад увагу тое, што гэта быў пачатак служэньня Езуса. На нашу думку, абагульненьне Марка падрыхтоўвае чытача для лепшага разуменьня больш позьніх падзей.
Марк сам як бы пацьверджвае свае словы аб вялікай колькасьці слухачоу і сьведкаў дзеяньняў Езуса, гаворачы аб даручэньні, якое Езус даў сваім вучням, а менавіта – каб яны падрыхтавалі лодку і адплылі ад берагу гэтак, каб да яго не маглі дакрануцца пакутуючыя на розныя хваробы, што гаворыць пра их перакананасьць у тым, што пасродкам фізічнага кантакту можа зьдзейсьніцца ацаленьне. Захварэць, у тыя часы, азначала пакараньне з боку Самога Бога, які дасылае хваробу як пакуту.
У далейшым тэксьце мы чытаем аб тым, што Езус выгнаў з многіх нячыстых духау . Па сутнасьці, аб ацаленьні не гаворыцца, можна толькі ўявіць сабе гэта, на падставе папярэдняга выразу. Затое прыводзіцца цікавая заўвага аб паводзінах бесаў: яны “бачылі” Езуса, пакланяліся яму і крычалі яму: “Ты – Сын Божы”. Такім чынам, як пры хрышчэньні ў Ярдане, кали голас з неба ўпершыню называе Езуса Сынам Божым, і як падчас знаходжаньня Езуса ў пустыні тое ж самае робіць спакушальнік, гэтак і тут гэтую ісьціну пацьверджваюць бесы. Для другога Эвагельля ўвогуле характэрна тое, што богазьяўленьне Езуса як Сына Божага, прыпісана самому Айцу Нябеснаму і бесам. Людзі ж усьведамляюць гэтую ісьціну толькі напрыканцы служэньня Езуса. Гэтая заўвага пацьверджвае, што паводле Марка, у служэньни Езуса не зауважалі не месіянскага ні боскага характара, што Езус не адкрыў яго падчас свайго грамадзкага служэньня, і гэта было ўсьвядомлена толькі падчас яго пакутаў і сьмерці. Такім чынам, і ў гэтым паведамленьні Марка яўна прасьледжваецца матыў “месіянскай таямніцы”.
Трэба заўважыць, што нават вызначэньне “Сын Божы” не азначае месіянскага імя. Прысвойваньне Езусу гэтага вызначэньня як месіянскага імені назіраецца толькі пасьля Вялікдня.
Трэцьцяе апавяданьне Марка, дзе гаворыцца аб многіх цудах Езуса, папярэджвае заўвага аб ацаленьні некалькіх хворых у Назарэце. Калі ўважлівей учытацца ў гэтае апавяданьне, мы зразумеем, што яно зьяўляецца ні завершаньнем ці абагульненьнем апавяданьня аб асобных цудах, ні ўступам да наступных апавяданьняў. Гэтае апавяданьне явіць сабою як бы мост паміж сказаным да гэтага моманту і тым аб чым пойдзе гаворка далей.
З пункту гледжаньня сэнсу, уражвае, што ў гэтым апавяданьні цалкам адсутнічае ўзгадваньне аб ацаленьні апанаваных. і у наступных апавяданьнях аб зьдзейсьненых Езусам цудах ужо не гаворыцца аб ацаленьні апанаваных нячыстымі духамі . З гэтага можна заключыць, што Езус ужо канчаткова перамог Шатана, які шкодзіць людзям.
“Пераправіўшыся, прыбылі ў землю Генізарэцкую, і прысталі да берага” . такім чынам, апавяданьне, як і ў пятай главе, пачынаецца з узгадваньня аб вяртаньні ў аколіцы Генізарэту. Па ўсёй відавочнасьці, яны накіроўваліся ў Бэтсаіду, але моцны вецер аднёс лодку да паўднёвага захаду, і яны апынуліся на супрацьлеглым беразе. За дзесяць кілометраў на захад ад Капэрнаўма.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.