Шлюб павінен быці люб. Над гэтым трэба працаваць. У Касцёле робіцца шмат для падтрымкі
сем'яў. Адна з формаў "напрацавання шчасця" - удзел у разважаннях аб прызначэнні
сябе жыццю і любові, сумеснае духоўнае, але - й таксама важна - рэальнае падарожжа
па Зямлі разам.
Нашы добрыя знаймыя айцец Ірынеўш Копач і сястра Юля Фралова прыбылі зараз у Рым
для падрыхтоўкі тут летніх аазісаў каталіцкага руху "Святло і жыццё". Кіраўнікі беларускай
Каштоўнай пярліны ўдзельнічалі ў Вечным горадзе ў малітоўных падзеях і дамаўляліся
аб практычнай рэалізацыі прыбыцця беларускай групы, да якой сёлета будзе далучана
чэская, а не польская, літоўская ці латвійская, як раней. Перш, чым крануць ліпеньскую
пілігрымку да Рыму, у нашай студыі яны расказалі таксама пра летні аазіс у Туркменію,
які для нашых і чэхаў пройдзе разам з мясцовымі католікамі. Грамада іх цяпер дайшла
да 150 чалавек. Здаецца, пабольшала? - пытаюся ў Юліі.