Ватыкан: 25-ць гадоў Папскай радзе да спраў душпастырства сярод хворых і работнікаў
аховы здароў"я.
Двухдзённым сімпозіўмам на тэму “Касцёл у служэнні любові да пакутных” у Ватыкане
пачалося святкаванне гэтага юбілею. Яго ўдзельнікі, сярод якіх ёсць прадстаўнікі
хворых ды іхнія апякуны, абмяркоўваюць розныя аспекты прысутнасці Касцёла ў свеце
чалавечых пакутаў. Сімпозіўм завершыцца 11-га лютага, ў Сусветны Дзень Хворага, Святою
Імшою ў Базыліцы Святога Пята пад старшынствам Папы Бэнэдыкта 16-га. Як сказаў
арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, які кіруе Папскаю Радаю да спраў душпастырства сярод
хворых і Санітарнае Службы, асноўнай задачай ягонай кангрэгацыі ёсць павышанне ў
Касцёле свядомасці, што міласэрдная любоў да церпячых нясе свету Евангелле жыцця. “Гэта
задача нашай Рады, каб несці церпячаму чалавеку і асобам, якія даглядаюць яго, ўсведамленне
наколькі важным ёсць быць блізка хворага чалавека”,- сказаў Ватыканскаму Радыё, арцыбіскуп
Зімоўскі. “Святы Айцец у сёлетнім пасланні на Дзень Хворага нагадаў нам яшчэ раз
прыповесць аб Міласэрным Самарытаніне. Менавіта так трэба глядзець на такога роду
працу, якую выконвае і наша Рада, але не сама, а разам з мясцовымі Касцёламі. “Мы
маем у свеце 117-ць тысяч каталіцкіх бальніц, дамоў для састарэлых, дзіцячых прытулкаў.
Папа Бэнэдыкт 16 у энцыкліцы “Дэус карытас эст” напісаў, што нават у найбольш развітых
краінах ёсць пастаянна патрэбнаю міласэрная любоў- “карытас”, таму, што нават найбольш
клапатлівая дзяржава не ў стане ахапіць усіх”,- сказаў прынагодна арцыбіскуп Зімоўскі
кіраўнік Кангрэгацыі.