2010-02-10 13:42:16

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 10-га лютага


У сваёй сённяшняй катахэзе Папа пазнаёміў вернікаў з постацю Святога Антонія з Падуі. Гэта адзін з найбольш вядомых Святых Каталіцкага Касцёла.
RealAudioMP3
Нарадзіўся ў Лісабоне ў 1195-м годзе. Памёр у Варчэлля каля Падуі (Італія) ў 1231-м годзе. За інтэлектуальнае і духоўнае развіццё Святы Антоні быў удзячны рэгулярным канонікам з закону Святога Аўгустына з Лісабону, сярод якіх ён пачынаў манскае жыццё. Мучаніцкая смерць 5-і францішканскіх місіянароў у Афрыцы ,- працягваў Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- мела рашаючы ўплыў на ягонае рашэнне ўступіць да Закону Братоў Меншых, які толькі што быў заснаваны, і ў якім прыняў імя Антонія. Згодна са сваім жаданнем быў пасланы на місію ў Марока. На жаль, хвароба прымусіла яго вярнуцца з місіі ў Італію
Пасля Гэнэральнай Капітулы братоў францішканаў у Асізі і сустрэчы са Святым Францішкам ,- далей сказаў Папа,- выконваў паслугу прапаведніка ў Італіі і Францыі. Быў адным з найбольш вядомых тэалогаў. Прытрымліваючыся тэалогіі Святога Аўгустына, Антоні даў пачатак францішканскай тэалогіі. Ужо год пасля яго смерці ў 1232-м годзе Папа Рыгор ІХ абвясціў яго святым. Антоні пакінуў па сябе багатую спадчыну тэалагічных і прапаведніцкіх пісьмаў. Да найбольш вядомых належаць казанні на нядзелю і казанні аб святых. З огляду на змешчанае ў іх духоўнае багацце Папа Пій ХІІ у 1946-м годзе абвясціў яго Докатарам каталіцкага Касцёла. У сваім прапаведванні Святы Антоні шмат увагі адводзіў малітве, любові да Бога, патрэбе аднаўлення духоўнага жыцця, Эўхарыстыі і мукам Хрыста. У трапны спосаб паказваў тагачасную эканамічную і сацыяльную сітуацыю. Упрошвайма Бога,- сказаў на заканчэнне аўдыенцыі Папа Бэнэдлыкт 16,- каб гэты святы падтрымліваў таксама сучасны Касцёл сваім заступніцтвам.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.