2010-02-06 12:21:52

У Рыме прайшла прэзентацыя кніжнай навінкі - першага з 12 тамоў выдання «Біяэтыка і юрыдычная навука».


Галоўным рэдактарам серыі з'яўляецца арцыбіскуп на спакоі Эльо Сгречча, які шмат гадоў працаваў у Папскай Акадэміі абароны жыцця. Біскуп сцвярджае, што практычна ва ўсіх краінах свету біяэтычныя пытанні абмяркоўваюцца парламентамі і ператвараюцца ў законы; а ж ёсць абсалютка неабходным мець спецыяльную і агульную высокую адукацыю ў біямедычнай, этычнай і юрыдычнай галінах. Першы том ахоплівае толькі літару «А». Акрамя Монс. Сгреччы, у склад рэдакцыі ўвайшоў Антоніо Таранціна, прафесар Філасофіі і правауніверсітэта італьянскага горада Лечче. Праца над томам праходзіла адначасова ў Рыме і Лечче. Навуковыя тэрміны, якія ўвайшлі ў першы том, ахопліваюць медыцынскія, этычныя і юрыдычныя пытанні, супастаўляючы іх з Рымскім правам і сучаснымі дэмакратычнымі прававымі сістэмамі. Новы праца ўяўляе сабой не кіраўніцтва, а слоўнік, мэта якога - наблізіць дзве галіныі ведаў: этыку і права. Грамадскія дзеячы, універсітэцкія прафесары, кіраўнікі асацыяцый і цікаўныя грамадзяне набудуць у ім каштоўныя ўказанні для таго, каб знайсці маральныя арыенціры свайго служэння. Ужо заяўлена аб зацікаўленні з боку некаторых замежных выдавецтваў аб перакладзе энцыклапедыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.