2010-02-05 14:05:41

У Польшчы запрацаваў Інтэрнэт-кінатэатр


Першы ў Польшчы Інтэрнэт-кінатэатар адчыняе сёньня фірма iplex.pl. Аматары кіно змогуць глядзець фільмы ў вельмі добрай якасьці. Адзіная ўмова доступу да сэрвісу – прагляд рэклямы перад сэансам.
Каб паглядзець кіно, непатрэбная ані рэгістрацыя, ані яго спампоўваньне. У рэпэртуары Інтэрнэт-кінатэатру каля 1 тыс. фільмаў. Гэта як камэрцыйнае кіно, так і сур’ёзныя фільмы, а таксама прыродазнаўчыя, гістарычныя стужкі й мультфільмы. Да канца году рэпэртуар будзе скаладацца з 1 500 фільмаў. Ужо сёньня на старонцы інтэрнэт-кінатэатру можна паглядзець нават найноўшыя фільмы.
“Зарэгістравацца на старонцы можна толькі дзеля таго, каб самому выбіраць рэкляму. Частка грошай за прагляд кіно трапіць на рахунак вытворцаў” – гаворыць адзін зь ініцыятараў праекту Аркадыюш Сьверчэўскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.