2010-02-05 14:04:09

У наступны чацвер 11 лютага , у літургічныае свята Найчысцейшай Панны Марыі з Лурду, Касцёл будзе адзначаць 18 Сусветны дзень хворага.


Ён быў уведзены на ініцыятывy Папскай Рады па справах душпастырства медыцынскіх работнікаў і зацверджаны 13 мая 1992 Апостальскім Лістом Святога Айца Яна Паўла II. Упершыню святкаванне Дня Хворага адбылося ў 1993 годзе. Сёлета,акрамя таго прыпадае 25-годдзe Папскай Рады па справах душпастырства медыцынскіх работнікаў, якая была заснавана менавіта ў свята Лурдскай Маці Божай, 11 лютага 1985 года. Y Ватыкане адбылася 5 лютага прэс-канферэнцыя, на якой дадзеная праграма святкаванняў. На Сусветны дзень хворага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI раніцай ўзначаліць Літургію ў ватыканскай базыліцы святога Пятра, у якой прымуць удзел хворыя і шматлікія прадстаўнікі арганізацый духоўнай і сацыяльнай дапамогі хворым. Большасцю гэта будуць члены італьянскай асацыяцыі УНІТАЛСІ, якая арганізуе паломніцтвы хворых да Лурду і іншых цудатворных гаючых месцаў на планеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.