"Спорт з'яўляецца асновай для пабудовы міру і дружбы паміж людзьмі і народамі".
Гэтыя словы Папы Яна Паўла 2 скарыстаў Бенедыкт 16 ў сваім пасланні да арцыбіскупа
Ванкувера, монсеньора J. Майкла Мілера з нагоды 21 зімовых Алімпійскіх гульняў і 10-х
Паралімпійскіх гульняў, запланаваных у дыяцэзіі Ванкувера і Камлупса. Святы Айцец
Бэнэдыкт XVI звярнуўся са сваім прывітаннем й да спартсменаў і арганізатараў зімовых
гульняў. Алімпіяда будзе праходзіць у Канадзе з 12 па 28 лютага. Амаль адразу
потым– у сярэдзіне сакавіка - пройдуць паралімпійскія спаборніцтвы ( значыцца, для
спарцменаў інвалідаў ці з абмежаванымі магчымасцямі). У сваім звароце Святы Айцец
падкрэсліў, што 21Алімпійскія гульні павінны спрыяць усталяванню міру і разумення
паміж народамі і дапамагаць у стварэнні Цывілізацыі любові. Звяртаючыся да ўдзельнікаў
мерапрыемстваў, Папа выказаў пажаданне, каб спорт заўсёды быў «краевугольным каменем
міру і прыязнасці паміж народамі». Бэнэдыкт XVI асаблівым чынам пахваліў экуменічную
душпастырскую ініцыятыву, што выяўляецца ў духоўнай апецы над балельшчыкамі, спартсменамі
і працаўнікамі Алімпіяды ды валанцёрамі. Ён пажадаў, каб усе, хто прыме духоўную апеку,
былі ўзмоцнены ў любові да Бога і бліжняга, і ўдзяліў спарцменам з нагоды адкрыцця
XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў і Х Зімовай Паралімпіяды ў Канадзе сваё апостальскае
блаславенства.