2010-02-05 14:05:23

Адбыўся з"езд Англа-беларускага таварыства



У суботу, 30 студзеня, у Лондане адбыўся штогадовы з'езд англа-беларускага таварыства. Была абраная рада арганізацыі. Склад рады застаўся амаль такі ж, як і год таму. Таксама былі абмеркаваныя мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў гэтым годзе, сярод іх:
Дзень матчынай мовы (27 лютага);
канцэрт Браэна Бэнэта, былога брытанскага амбасадара ў Беларусі (24 красавіка);
святкаванне 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы;
лекцыя пра блогінг у Беларусі.
Прадметам гарачай дыскусіі стала прапанова прызначэння прэзідэнта таварыства – ганаровай пасады, якую ў мінулым традыцыйна займалі добра вядомыя і ўплывовыя асобы. Канчатковага рашэння не было прынята і пытанне было вернута радзе для далейшага абмеркавання. Таксама была агучана прапанова змяніць назву арганізацыі для таго, каб яна адлюстроўвала свой дэ-факта брытанскі, а не толькі англійскі характар.








All the contents on this site are copyrighted ©.