2010-02-04 14:44:07

За мінулы год беларусаў стала на 13 тысяч менш


Колькасьць насельніцтва Беларусі за 2009 год скарацілася на 13 тысяч. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Па стану на 1 студзеня 2010 года ў краіне пражывала 9 млн. 480,2 тыс. чалавек.
У сталіцы за 2009 год колькасьць насельніцтва павялічылася больш чым на 30 тысяч – з 1 мільёна 804,7 тысяч да 1 мільёна 834,2 тысяч. А вось ва ўсіх астатніх рэгіёнах колькасьць насельніцтва паменшылася.
У 2009 годзе ў Беларусі нарадзілася 109 813 дзяцей (амаль на 2 тысячы больш у параўнаньні з мінулым годам), памерла 133 879 человек (на 1177 больш).
У Беларусь прыехала 19 892 человекі, зьехала -- 7 643. Міграцыйны прырост склаў 12 249 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.