2010-02-04 14:43:15

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

Езус ацаляў людзей, хворых ці апанаваных нячыстым духам. Ацаленьні, зьдзейсьненыя Езусам, былі шчыльна зьвязаны з яго прапаведваньнем Эвангельля і з дабравешчаньнем, яны павінны былі явіць, “што наблізілася Валадарства Божае” .
Аднак абагульненым ўзгадваньням аб аздараўленьнях і выгнаньні бесаў супярэчыць забарона апавядаць аб звышнатуральнай моцы Езуса. Многія людзі былі сьведкамі яго вялікіх дзеяньняў, так што паведамленьне аб гэтых падзеях павінна было распаўсюдзіцца па бліжнім і дальнім землям. Як пагадзіць з гэтым словы Езуса, якія загадваюць маўчаць?
Аднак менавіта ў гэтай супярэчнасьці трэба шукаць галоўную мэту аўтара другога эвангельля. Ягонай мэтай было давесьці, што сьведкі цудоўных ацаленьняў, нават калі і ўспрымалі дзеяньні Езуса як звышнатуральныя , тым ня меньш не ўсьведамлялі, што той, хто зьдзейсьняў іх, сапраўды Месія. Гэтая думка адлюстравалася таксама ў другіх тэкстах Марка.
Другі тэкст Марка ў трэцьцяй главе таксама зьяўляецца абагульненьнем, напісана: “Але Езус з вучнямі сваімі адыйшоў да мора, і за ім пайшло мноства народу з Галілеі, Юдэі, Ерузаліму, Ідумеі і з-за Йордану, дый з ваколіц Тыру і Сідону вялікай грамадой, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да яго. І сказаў вучням сваім, каб для яго быў прыгатаваны човен, з увагі на мноства народу, каб ня ціснуліся да яго. Бо многіх ён аздаравіў, дык хворыя ціснуліся да яго, каб дакрануцца да яго. І духі нячыстыя, бачучы яго падалі перад ім ды крычэлі, кажучы: Ты сын Божы! Але ён з моцай забараніў ім, каб не выяўлялі яго.”
Гэты тэкст ёсьць свайго роду абагульненьнем Служэньня Езуса, і відавочна датычыць не толькі аздараўленьняў, але і ўсіх падзей, апісаных у другой главе. У гэтым другім абагульненьні Марк аб΄ядноўвае грамадзкае служэньне Езуса з яго пакутамі і сьмерцю. Далейшы лёс Езуса вызначаюць падзеі, аб якіх аўтар другога Эвангельля ўзгадвае ў кароткай заўвазе:”Фарысеі выйшаўшы, зараз жа склікалі з Ірадзіянамі раду аб ім, каб загубіць”. Сутыкненьні прывядуць да канфлікта, які закончыцца пакутамі. З гэтай заўвагай яўна кантрастуе тэкст усяго абагульненьня. Пакуль ворагі Езуса раздумваць, як пагубіць яго, з усіх канцоў Палестыны і асабліва з Ерузаліму да яго сьцякаюцца натоўпы народу. У параўнаньні з папярэднім паведамленьнем сфера яго дзейнасьці значна пашырылася, аднак натоўпы як і раней ідуць да яго не як да Месіі.
У “абагульненьні” з трэцьцяй главы, дзе апісваецца служэньне Езуса, мы бачым, што яно набыла іншы характар. Ён больш не вучыць у сінагогах. З гэтага моманту Езус вучыць у палях, над возерам, на адкрытых месцах. Ён зьвяртаецца да простых людзей. Яго слухачы родам з Галілеі, Юдэі, Заярданіі нават з Тыру і Сідону. Сярод іх ёсьць і Ідумеі. Гаворачы аб Ідумеі, Марк, відаць, жадаў паказаць надзвычайна шырокае распаўсюджаньне Езусавага служэньня. Вядома, што Ідумеяй называліся землі, разьмешчаныя на поўдзень ад Беф Сура, і гэта была самай паўднёвай вобласьцю Юдэі.
Аднак, калі выклікае зьдзіўленьне прысутнасьць назвы Ідумеі, дык тым больш павінна зьдзіўляць адсутнасьць узгадваньня Самарыі. Прычыну замоўчваньня яе, без сумневу, трэба шукаць у сталым змаганьні самарытанаў з астатнімі жыхарамі Ізраіля. Трэба прызнаць, што адсутнасьць такога ўзгадваньня ўскладняе разуменьне гэтага ўрыуку бо, на момант напісаньня Эвангельля ад Марка, Самарыя ў значнай ступені была ўжо хрысьціянскай, а ў Дзеяньнях Апостальскіх гаворыцца, што на яе тэрыторыі прапаведвалі Пётр і Ян, і хрысьціянская супольнасьць квітнела.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.










All the contents on this site are copyrighted ©.