2010-02-03 15:20:17

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 3-га лютага


У сваёй сённяшняй катахэзе Папа пазнаёміў вернікаў з постацю Святога Дамініка. Ён нарадзіўся ў Гішпаніі каля 1170-га году ў шляхецкай сям”і. Ужо як студэнт вылучаўся зацікаўленнем у вывучэнні Святога Пісання і любоў”ю да бедных. “Пасля святарскіх пасвячанняў,- сказаў Бэнэдыкт 16 у часе сённяшняе катахэзы,- стаў канонікам роднае дыяцэзыі Осма. Біскуп гэтае дыяцэзыі Д”его дацаніў ягоную адукацыю і духоўнасць ды запрасіў да супрацоўніцтва. На просьбу караля Кастыліі яны разам прыбылі ў Паўночную Еўропу з дыпламатычнаю місіяю”.
RealAudioMP3
Тады Дамінік усвядоміў, што існуюць народы, якія не знаюць яшчэ Евангелля. Запалаў у ім місійны дух. Неўзабаве далучылі да яго шматлікія наследнікі перапоўненыя тым самым жаданнем: менавіта абвяшчаць Евангелле. І так у Тулюзе пачаў сваю дзейнасць Закон Дамініканаў. Дамінік згодна з даручэннямі Рымскіх Папаў Інакенція ІІІ і Ганарыюша ІІІ прымяніў Рэгулу Святога Аўгустына аб апостальскім характары. Галоўны націск,- працягваў Святы Айцец,- паклаў на супольнае жыццё ва ўбостве і на доследы, якія мелі служыць прапаведванню.
Памёр Дамінік у Балоніі ў 1221-м годзе. Быў кананізаваны у 1234-м годзе. Яго Закон пры падтрымцы Апостальскай Сталіцы распаўсюдзіўся ў многіх краінах Еўропы і прычыніўся да ўзмацавання хрысцяінскае веры. “Між іншым,- сказаў за заканчэнне аўдыенцыі Папа,- мы удзячныя Айцам Дамініканам увядзення да спадчыны Касцёла Ружанцовае малітвы, якая па сёння з”яўляецца вызначальнікам духоўнага развіцця абапіраючыся на таямніцу жыцця Хрыста і Марыі”.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.