2010-02-02 13:47:54

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі біскупаў Англіі і Уэльсу


Нягледзячы на моцны працэс сэкулярызацыі сярод католікаў Англіі і Уэльсу, можна ўбачыць шмат прыкметаў жывой веры. Прыкладам гэтага можа быць хаця б вялікі энтузіязмам, які ўзбудзіла нядаўняя пэрэгрынацыя мошчаў Святой Тэрэзы з Ліз”е ды новае зацікаўленне постацю кардынала Нюмана ў сувязі з яго бэатыфікацыяю. Гаварыў аб гэтым Бэнэдыкт 16 да біскупаў Англіі і Уэльсу, якія прыблі з візітам “Ад Ліміна” .
Святы Айцец найбольш увагі, ў прамове да іх, прысвяціў абмежаванню рэлігійнае свабоды цераз заканадаўства, якое мае забяспечыць раўнапраў”е для ўсіх грамадзян. На практыцы яно прымушае Касцёл адмовіцца ад свайго навучання, між іншым, у такіх пытаннях, як цэлібат ці гомасэксуалізм. Для прыкладу, два гады таму назад католікі былі вымушаныя закрыць квітнеючыя цэнтры усынаўлення, таму што яны не згадзіліся на пасрэдніцтва ва ўсынаўленні дзяцей гомасэксуалістамі. На мінулым тыдні Палата Лордаў адхіліла законапраект, унесены урадам, які жадаў прымусіць Касцёл да набору супрацоўнікаў і духоўных незалежна ад іхняга сямейнага становішча, перакананняў ці ладу жыцця.
У прамове да біскупаў Англіі і Уэльсу Святы Айцец узняў таксама праблему ўнутраных падзелаў у тамашняй каталіцкай супольнасці. Яна павінна прамаўляць адзіным голасам, калі мы хочам, каб збаўчае пасланне Хрыста сапраўды дайшло да людзей і пераканала іх. Далей Бэнэдыкт 16 адзначыў, што сённяшняе грамадства прыводзіць да разыходжання ў меркаваннях. Аднак жа гэтае разыходжанне само па сабе не гарантуе яшчэ сталае дыскусіі. “Толькі праўда, аб”яўленая ў Святым Пісанні і Традыцыі і выказаная Настаўніцкім Інстытутам Касцёла робіць нас свабоднымі”,- падкрэсліў у сувязі з гэтым Папа.
На заканчэнне сваёй прамовы Пантыфік спаслаўся таксама да леташняе Апостальскае канстытуцыі “Anglicanorum coetibus”, якая палягчае англіканам пераход на каталіцызм. “Я перакананы,- сказаў Бэнэдыкт 16,- што калі яны будуць прынятыя зычліва і з адкрытым сэрцам, стануць блаславенствам для ўсяго Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.