2010-02-02 13:48:50

Ватыкан. Папская Рада па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству выказала шкадаванне ў сувязі з публікацыяй папярэдняга тэксту дакуманта «Роля Рымскага біскупа ў царкоўным зносінах ў першым тысячагоддзі ».


Недарэчнасць у тым, што дакумант змешанай каталіка-праваслаўнай Камісіі яшчэ не гатовы, а толькі распрацоўваецца. Публікацыя недапрацаванага тэксту змешанай Камісіі па багаслоўскім дыялогу між Каталіцкай Царквой і сукупнасцю праваслаўных Цэркваў з'явілася 23 студзеня ў асабістым блогу аднаго з журналістаў італьянскага выдання «Эспрэса». Папская Рада, як адзначаецца ў заяве Ватыканскага ведамства, падчас пасяджэння Камісіі ў Пафасе ў кастрычніку мінулага года пастанавіла, што тэкст не будзе распаўсюджвацца да тых часоў, пакуль не завершыцца яго дакладны аналіз Камісіяй. На сённяшні дзень, падкрэсліваецца ў камюніке, не існуе ўзгодненага дакуманта, і апублікаваны тэкст,выкарыстаны іншымі СМІ, не можа лічыцца аўтарытэтным і афіцыйным.








All the contents on this site are copyrighted ©.