Ватыкан. З нагоды свята Ахвяравання Пана і Сусветнага дня кансакраванага жыцця
ў базыліцы апостала Пятра ў 17:30 па рымскім часе Папа Бэнэдыкт XVI узначаліў службу
ўрачыстай Вячэрні.
Свята Сустрэчы з прароцтвам праведнага Сімяона ды старой Ганны адкрываe вернікам
малітоўны шлях, які нас вядзе да Вялікадня. У гэты дзень у касцёлах асвяцілі свечкі,
як сімбаль Хрыстуса Які ёсць Святлом свету. Свята Грамніц 2 лютага, якое называем
Ахвяраваннем Пана, завяршае калядны цыкл і адзначваецца ў памяць падзеі на саракавы
дзень пасля нараджэння Езуса. Найсвятая Панна Марыя і Святы Язэп прынеслі нованароджанага
Хрыстуса ў Ерусалімскі храм, каб ахвяраваць Богу, й ім насустрач выйшаў праведны
старац Сімяон і прарочыца Ганна. Свята мае за аснову падзеі, запісаныя ў Евангеллі
святога Лукі (гл. Лк 2,22-39). Сёлета таксама гэта й 14-ты з чаргі Сусветны дзень
богапрысвячаных асоб, усталяваны ў 1997 годзе Папам Янам Паўлам II. Гэты дзень
прымушае асабліва задумвацца над манаскім жыццём і маліцца аб пакліканнях як святароў,
так і асоб, натхнёных для манаскага жыцця. Не можна ўявіць жыццё Касцёла без прысутнасці
манахаў і манашак, якія цалкам ахвяруюцца Пану ў абяцаньні беднасці, чысціні і паслушэнства..
Жыццё ў Богу нясе чаалвецтву асаблівае посланніцтва Нявесты Панскае - Хрыстовай
Царквы. Самааддаванне цалкам Богу - гэта найперш жыццё святаслужыцеляў, якім прысвечаны
Год святарства, запачаткаваны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI ад 19 чэрвеня 2009 г (адпаведна,
Год завершыцца сёлятняга 19 чэрвеня). Прыгадаем напрыканцы, што свой Зварот з нагоды
14-га Сусветнага дня кансaкраванага жыцця — жыцця, прысвечанага Богу тымі, хто праз
законныя шлюбы ўбоства, чыстасці і паслухмянасці ахвяраваўся на выключнае служэнне
Богу, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў гэтым разам простаму вясковаму сьвятару
з французскага пасёлка Арс, святому Жану Мары Віанею, 150-годдзе з дня смерці якога
адзначалася летась.