2010-02-01 13:59:37

Мінская бальніца застанецца ў карпусах уніяцкага манастыра XVIII стагоддзя


У бліжэйшы час другая гарадская бальніца Мінска закрыецца на рэканструкцыю. Пасля рэмонту медыцынская ўстанова зноў запрацуе ў старых будынках.
Карпусы 2-ой гарадской бальніцы Мінска знаходзяцца насупраць Траецкага прадмесця ў будынках XVIII i XIX стагоддзя, у якіх стагоддзі таму існаваў уніяцкі Траецкі манастыр базільянак.
Летась сталічныя ўлады агучылі ідэю — перанесці бальніцу ў Паўночны пасёлак, каля Навінак, а шэры і нягеглы будынак бальніцы знесці.
У гістарычных збудаваннях мелася адкрыць гасцініцу і этнаграфічны цэнтр.
Цяпер ад ідэі адмовіліся. Паколькі мінскія бальніцы маюць патрэбу ў павелічэнні койка-месцаў, будзе пабудаваны яшчэ адзін шпіталь. Але і 2-ая гарадскай бальніца не скончыць сваёй працы пасля рэканструкцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.