2010-02-01 13:58:07

Ватыкан: Папа навучае: пасвячаныя асобы, з іхнім перакананнем ісці следам за Хрыстусам, указваюць шлях разгубленаму чалавецтву. "Карэнным чынам наследваць Езуса" - гэта адно з пастаянных указанняў Бенедыкта 16 адносна святарства.


Роздум Бенедыкта XVI над сутнасцю святарскага жыцця , якое будзе ў цэнтры ўвагі 2-га лютага, калі Касцёл адзначыць Свята Ахвяравання (Грамніц ці Стрэчання) Панскага, дасць новыя фарбы ягоным ранейшым разважанням. У адрозненне ад іншых гадоў, як паведамляе Упраўленне Папскіх літургічных цырымоній, у гэты аўторак у базіліцы Святога Пятра ў Рыме Папа Бенедыкт 16 адслужыць Вячэрню, а ня будзе, як меркавалася, Імшы пад старшынствам кардынала Франсіса Родэ. Папа Бенедыкт XVI ня раз раней, асабліва у гэтае свята , спыняўся на роздуме над асвячэным жыццём, якое павінна быць памечана глыбокай духоўнасцю. " Іх называюць асвечанымі, бо яны – і гэта многія мужчыны і жынчыны - вырашылі прытрымлівацца дарогі жыцця і следваць за Хрыстусам. У адзін цудоўны дзень, у руху душы, яны былі захоплены сілай харызмы і пакінулі сям'ю, асабістыя праекты, фізічную бяспеку, пошук свайго месца ў грамадстве, і па ўнутраным натхненні пайшлі служыць Духу Праўды – Хрыстусу. Іх асабістая гісторыя адгэтуль стаецца адной універсальнай гісторыяй Царквы, будаванай на фундаманце Евангелля ўжо 2000 год."...“Самааддача асвечаных асоб Богу і іншым людзям ёсць красамоўным знакам прысутнасці Валадарства Божага для сённяшняга свету (...) Іх поўная аддача ў рукі Хрыстуса і Касцёла з'яўляецца моцным і дакладным знакам абвяшчэння Божага прысутнасці на мове, зразумелай для нашых сучаснікаў ",- сказаў Бенедыкт 16 у гэты святочны дзень 4 гады таму назад. -“Выбар паслушэнства, беднасці і цноты, каб наблізіць Валадарства Нябеснае, паказвае, што любыя намаганні або любоў да людзей і рэчаў не ў стане канчатковага задаволіць сэрца, што земскае існаванне, у больш ці менш працяглы перыяд , патрабуе сустрэцца "тварам да твару з чароўным жаніхом (Царквы). (2007) " Таму свята Ахвяравання Пана з'яўляецца магчымасцю, каб падзякаваць Хрыстусу за вагонь, што няспынна гарыць дваццаць стагоддзяў у сэрцах многіх паслядоўнікаў Евангелля. ”Агонь Святога Духа, сказаў Бэнэдыкт XVI, у шчодрых сэрцах гэтых людзей ёсць вобляскам новага свету, дзе робіцца асаблівы акцэнт на слова Божае, калі цяжкасці жыцця і многія выклікі сучаснасці затуманьваюць крышталь душаў і людзі з рэлігійным пакліканнем пакрываюцца налётам стомленасці, расчаравання. "Дарагія асвечаныя асобы - сказаў Папа ў 2007 годзе - будзьце ўпэўненыя, што асвячэнне жыцця - гэта чароўны дар, гэта, перш за ўсё, Панскі плян, каб весці яго рэалізацыю ў адпаведнасці з Яго праектамі"." Таму свята Ахвяравання Пана дае магчымасць падзякаваць Хрыстусу за вагонь, што няспынна гарыць дваццаць стагоддзяў у сэрцах многіх паслядоўнікаў Евангелля. ”Агонь Святога Духа, -сказаў Бэнэдыкт XVI,= у шчодрых сэрцах гэтых людзей ёсць вобляскам новага свету, дзе робіцца асаблівы акцэнт на слова Божае; асабліва,калі цяжкасці жыцця і многія выклікі сучаснасці затуманьваюць крышталь душаў і людзі з рэлігійным пакліканнем пакрываюцца налётам стомленасці, расчаравання."..."Дарагія асвечаныя асобы - сказаў Папа ў 2007 годзе - будзьце ўпэўненыя, што асвячэнае жыццё - гэта чароўны дар, гэта, перш за ўсё, Панскі плян, каб весці яго рэалізацыю ў адпаведнасці з Яго праектамі".







All the contents on this site are copyrighted ©.