2010-01-29 11:33:57

Ерусалім: моладзь ёсць надзеяю справядлівасці і міру


Маладыя людзі з цэлага свету падрыхтоўваюцца да супольнае малітвы за мір на Святой Зямлі. Гэтае здарэнне адбудзецца ў тысячах гарадоў у нядзелю 31-га студзеня, ў літургічны ўспамін Святога Яна Боско. Арганізатарам ініцыятывы з”яўляецца апостальства “Моладзь ў абароне жыцця”, італьянская асацыяцыя “Папабойс” ды міжнародная сетка суполак эўхарыстычнага абажання.
З гэтай нагоды да арганізатараў і ўдзельнікаў Другога міжнароднага дня малітвы за мір на Святой Зямлі, накіраваў спецыяльнае пасланне біскуп Марыё Тосо, сакратар папскай Рады “Юстыцыя эт Пакс” ( Справядлівасць і мір). У пасланні ён заклікае моладзь да роздумаў пра Хрыста, Які можа даць чалавеку і свету сапраўдны мір.
“Глядзіце з даверам на Хрыста, Новага Чалавека ды на заўтрашні дзень таму што вы, маладыя людзі, з”яўляецеся надзеяй будучыні заснаванай на справядлівасці і міры. Сапраўдны мір,- падкрэслівае сакратар Папскае Рады “Справядлівасць і мір”,- ня ёсць выключна плодам чалавечых намаганняў. Перш за ўсё, гэта Божы дар і вынік веры ў Яго”.
У тэксце паслання нагадваецца пра нянавісць і гвалт, якія наносяць сур”ёзныя раны чалавечай сям”і. Адносна несправядлівасці і канфліктаў, ніхто не можа заставацца абыякавым, таму што ўсе, асабліва хрысьціяне, пакліканыя да будавання міру.
Міжнародны дзень малітваў за мір на Святой Зямлі паказвае, што ў свеце, дзе сітуацыя не вельмі аптымістычная, маладыя хрысціяне хочуць быць знакам надзеі, не хочуць падвяргацца адчаю ды жадаюць паслядоўнай малітвы за мір.
У Другім міжнародным дні малітвы за мір будзе ўдзельнчаць моладзь у тысячы гарадоў свету, між іншым, у Ерусаліме, Бэтлееме, Рыме, Парыжы, Лондане, Маскве, Нью Ёрку ды ў многіх іншых гарадах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.