Украіна: Апостальскі Нунцый аб грэка-каталіцкім Патрыярхаце
Папа Бэнэдыкт 16 асабіста зацікаўлены пытаннем аб павышэнні Украінскай Грэка-Каталіцкай
Царквы да рангу Патрыярхату і толькі ён можа вырашыць, калі гэта станецца,- сказаў
Апостальакі Нунцый на Украіне Іван Юркаваіч. У інтэрв”ю для аднаго з прэсавых агенцтваў
ён нагадаў таксама думку Яна Паўла ІІ, які сказаў, што кіраўнік гэтае Царквы заслугоўвае
таго, каб быць Патрыярхам. На думку Нунцыя перанясенне сядзібы вярхоўнага арцыбіскупа
ў Кіеў спрыяе гэтаму. Ён таксама папэўніў, што грэка-католікі не будуць прадметам
таргі ў перагаворах з Маскоўскім Патрыярхатам, хаця Апостальскай Сталіцы залежыць
на сустрэчы Бэнэдыкта 16 з Патрыярхам Кірылам. “Гэта быў-бы сімбаль ХХІ стагоддзя”,-
адзначыў арцыбіскуп Юркавіч. У гэтым кантэксце ён нагадаў, што Ватыкан нядаўна ўстанавіў
поўныя дыпламатычныя адносіны з Рускай Фэдэрацыяй. Падкрэсліў таксама згоднасць
Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы ў пытаннях, звязаных з хрысціянскаю
ідэнчнасцю Еўропы.