Папскія місіянерскія арганізацыі у Амерыцы вырашылі прысвяціць новы год постаці французскай
місіянаркі Палін Мары Жаріко па студзень 2011 году.
Палін Мары – заснавальніца Папскай групы распаўсюджвання веры, маладая свецкая дзяўчына.
Яна была 25 лютага 1963 абвешчаная Божаю слугіняй Папам Янам XXIІІ, які даў яе
на прыклад для ўмацавання місіянераў , каб шукалі, як гэтая 17-гадовая дзяўчына,
самабытнасці. Намер арганізатараў году - "аднавіць духоўны пыл і захаваць радасць
евангелізацыі, нават калі яна часта для добрай глебы павінна быць пасеяна ў слязах."
Палін нарадзілася ў 1799 у Францыі, сёмаю дачкою у багатай сям'і. Пасля
хваробы і смерці яе маці, пачала моцнае жыццё ў малітве і духоўных пошуках.У
маладосці ўступае ў Арганізацыю па справах замежных прадстаўніцтваў у Парыжы. Распаўсюджвае
малітву і эканамічную падтрымку для місій на Далёкім Усходзе. Як пісаў у лісце Папа
Леў XIII да сябра Джуліо Рыё 13 чэрвеня 1881 года ... " з пункту веры, псіхічных
сілаў, супакою ў прызнаванні патрэбы ў Крыжы, Паліна ёсьць сапраўднай вучаніцай
Хрыста. Для таго, каб працягнуць працу, распачатую ёй для распаўсюджвання Евангелля
ў розных канцах свету, заклікаем усіх католікаў Францыі паглыбляць традыцыйнае пакліканне
ставацца сведкамі Хрыста." Паліна Жаріко стварыла арганізацыю, якая не перастае
расці па ўсім свеце і ў цяперашні час падтрымлівае тысячы праграм на пяці кантынентах.