2010-01-28 13:58:28

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

У першай главе ад Эвангельля ад Марка падаецца першае паведамленьне, якое апавядае пра пачатак грамадзкага служэньня Хрыста:
“Калі ж настаў вечар, як зайшло сонца, прыносілі да яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам. І ўсё места сабралося перад дзьвярыма”
Гэтае апавяданьне зьмешчана непасрэдна пасьля таго, як Ян Хрысьціцель быу заключаны ў вязьніцу. Словы “выканаліся часы і наблізілася валадарства Божае, пакайцеся і веруйце ў Эвангельле.” Гэты выраз падагульнівае дзейнасьць Езусовага папярэдніка, асабліва – у апавяданьні Матэя. Марк таксама паведамляе, што Ян явіуся ў пустыні, прапаведваючы хрост пакаяньня для дараваньня грахоў і прадказваючы надыход таго, хто будзе “хрысьціць Духам Сьвятым”. Апроч таго, Марк паведамляе аб пакліканьні Езусам першых вучняў, аб казаньні у Капэрнауме ў мясцовай сінагозе, аб вучэньні, гэта яўна паказвае, што Езус мае ўладу, а не толькі веданьне, якім ганарыліся кніжнікі: “І прыходзіць у Капэрнаум і, неадкладаючы, у суботу ўвайшоў Ён у сінагогу і навучаў. І дзівіліся, з яго навукі, бо навучаючы іх, быў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі”.
У гэтым кантэксьце зьмешчана апавяданьне аб ацаленьні ад нячыстага духа у суботу:
“І быў у школе іхняй чалавек, якім заўладау дух нячысты і закрычаў: Пакінь Што табе да нас, Езус Назарэйскі! Ты прыйшоў згубіць нас! Ведаю цябе, хто ты, Сьвяты Божы! Але Езус прыгразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго. Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў яго. І ўсе спужаліся і пыталіся адзін у аднаго: што гэта за новая навука, што сваёй уладай і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца яго? І хутка разыйшлася аб ім чутка па усіх ваколіцах Галілеі.” Адразу ж пасьля гэтага цуду апавядаецца аб аздараўленьні цешчы апостала Пятра: “ Выйшаўшы ўраз жа з Сінагогі, прыйшлі ў дом Сымона і Андрэя, з Якубам і Янам. Цешча Сымонавая ляжала ў гарачцы і зараз жа кажуць яму аб ёй. Падыйшоўшы, ён падняў яе, і гарачка пакінула яе і яна пачала служыць ім, калі ж настаў вечар, як зайшло сонца, прыносілі да яго ўсіх нядужых і апанаваных злым духам. І усё места сабралося перад дзьвярыма.” У доме, які знаходзіўся ў Капэрнауме, паведамляецца таксама аб ацаленьні многіх, відаць, вечарам таго ж дня, калі ўжо можна было прыносіць хворых не парушаючы прыказаньня суботняга пакою.
Езус ацаляў людзей, якія былі хворымі ці апанаванымі нячыстым духам. Ацаленьні, зьдзейсьненыя Езусам, знаходзіліся ў шчыльнай сувязі з яго прапаведваньнем Эвангельля і, як дабравешчаньне, павінны былі паказваць, “што наблізілася Валадарства Божае” .
Марк у першай главе паведамляе, што пры наступленьні вечара да Езуса сталі прыносіць шматлікіх хворых і апанаваных, што ўвесь горад сабраўся ля дзьвярэй дома, у якім знаходзіуся Езус, і што у гэты час Езус ацаліў многіх, пакутуючых ад адрозных хваробау, выгнаў многіх бесаў не дазваляў ім гаварыць, бо яны ведалі, хто ён.
У гэтым апавяданьні не гаворыцца пра тое, ад якіх хваробаў пакутвалі аздароўленыя . аўтара другога Эвангельля цікавіць перш за ўсё той факт, што Езус выганяў нячыстых духаў. Гэтая цікавасьць падцьверджваецца яго першым больш падрабязным апісаньнем зьдзейсьненага Езусам цуду, а менавіта ацаленьня апанаванага злым духам. Аднак абагульненыя ўзгадваньні аб аздараўленьнях і выгнаньні бесаў у пэўнай ступені супярэчаць забароне апавядаць аб звышнатуральнай моцы Езуса, бо многія людзі былі сьведкамі яго вялікіх дзеяньняў, так што паведамленьне аб гэтых падзеях павінна было распаўсюдзіцца па бліжнім і дальнім землям.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.