2010-01-27 14:41:28

Літоўскія католікі Праваслаўнай Царкве


Нядаўна ў Вільнюсе (Літва) адбылася цырымонія перадачы будынка касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы cем’яў у літоўскім горадзе Пабрадэ іерархамі Каталіцкага Касцёла Праваслаўнай Царкве. Пабудаваная ў 1927 г. святыня перастала ўмяшчаць шматлікіх вернікаў, таму было прынята рашэнне аб узвядзенні новага касцёла. Два гады таму адбылося яго асвячэнне.
Стары будынак касцёла, як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», быў перададзены праваслаўным вернікам. Цырымонія перадання стала сімвалічным завяршэннем працэсу перадачы святыні Літоўскай Праваслаўнай Царкве.
Кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс, арцыбіскуп Мітрапаліт Вільнюскі, уручыў кіраўніку Праваслаўнай Царквы ў гэтай краіне Мітрапаліту Віленскаму і Літоўскаму Хрызастому акт аб перадачы будынка святыні. Як адзначае Вільнюская курыя, гэтая падзея сведчыць аб шчырых адносінах паміж брацкімі Цэрквамі ў Літве і іх супрацоўніцтве ў справе здзяйснення сваёй місіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.