2010-01-27 14:41:12

Ерусалім: экуменічная малітва за адзінства хрысціян тут перанесена на канец студзеня



У Ерусаліме ў сувязі са святкаваннем Богазьяўлення па календары Усходніх Цэркваў і з армянскімі Калядамі, гэты Тыдзень ўшаноўваецца пазней:- ў днях 24-31-га студзеня. Сёлетнія экуменічныя набажэнствы праходзяць: у англіканскай катэдры святога Юрыя, ў лютаранскай Царкве, ў Касцёле лацінскага патрыярхату, ў армянскай катэдры святога Якуба, ў Вячэрніку ды у каптыйскай, эфіёпскай і грэка-каталіцкай супольнасцях. У экуменічнай ініцыятыве не ўдзельнічае, як у папярэдніх гадах, толькі Праваслаўная Царква.
Кульмінацыйным момантам Тыдня малітваў за адзінства хрысціян у Ерусаліме будзе Літургія ў чацвер, 28-га студзеня ў Вячэрніку дзе Езус маліўся, каб “усе былі адно”.
Паслядоўнікі Езуса Хрыста ў Ерусаліме прадстаўляюць 13-ць галоўных Цэркваў, з якіх шэсць належыць да Каталіцкага Касцёла ( рыма-каталіцкага, грэка-каталіцкага, армяна-каталіцкага, сырыйска-каталіцкага, мараніцкага і хальдэйскага), а астатнія не прызнаюць кіраўніцтва Рыму. Гэта грэка-праваслаўны Патрыярхат, далей так званыя монафізыцкія Цэрквы: армянская, сірыйская. Каптыйская і эфіёпская; ды англікане і пратэстанты. У Ерусаліме акрамя галоўных 13-ці Цэркуваў дзейнічаюць таксама 25-ць незалежных супольнасцей, менавіта: румынская і руская аўтакефальныя Цэрквы, чатыры царкоўныя супольнасці баптыстаў, пяць лютэранскіх ды 14-ць розных пратэстанцкіх дэнамінацый. Як паказваюць гэтыя статыстычныя дадзеныя, ніва экуменічнай дзейнасці вельмі шырокая. Ерусалім, у якім сабраныя важнейшыя хрысціякаія супольнасці, несумненна, з”яўляецца найбольш важным месцам малітваў за адзінства хрысціян.








All the contents on this site are copyrighted ©.