2010-01-27 14:33:09

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 27-га студзеня


У сённяшняй катахэзе Святы Айцец пазнаёміў усіх з постацю Святога Францішка з Асізі. Францішак нарадзіўся пры канцы 1181-га або на пачатку 1182-га года ў заможнай купецкай сям”і.
RealAudioMP3
У возрасце 20-ці гадоў пакідае бесклапотнае жыццё і стае пусэльнікам. Адкрывае аднак, што ягоным пакліканнем ёсць жыць ва ўбостве і абвяшчаць Евангелле. Прыбывае ў Рым, каб прадставіць Папу Іннкаенцію ІІІ праект новага стылю хрысціянскага жыцця. Хутка прылучаюцца да Францішка паслядоўнікі, якія ствараюць першую супольнасць Братоў Меньшых. У 1219-м годзе ,- сказаў далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- Францішак адведаў Ягіпет, дзе наладзіў адносіны з мусульманамі, а затым прыбыў да Святой Зямлі. Пасля павароту ў Італію зноў прыбыў да Рымскага Папы, каб той зацьвердзіў рэгулу Закону. Памёр Францішак 3-га кастрычніка 1226-га году. Два гады пазней Папа Рыгор ІХ узняў яго да ліку Святых Каталіцкага Касцёла. Прыкметаю яго святасці з”яўляецца ўбоства і адданасць абавяшчанню Евангелля ды любоў да малітвы, асабліва абажанне Святога Сакраманту. З огляду на любоў Бога,- сказаў на заканчэнне аўдыенцыі Бэнэдыкт 16,- ён акружаў любоў”ю кожнага чалавека і навучаў пашане да кожнага стварэння. Францішак глыбока перажываў мукі Хрыста, чаго выявай сталіся стыгматы на целе. Вылучаўся пагодлівасцю духу, што ўласцівая Святым людзям, сапраўды шчаслівым".
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.