2010-01-26 14:29:17

Экуменічнае набажэнства ў Гродне


24 студзеня 2010 г. у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у катэдры святога Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася экуменічная сустрэча.
Набажэнства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Грэка-каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, а таксама лютэранскай супольнасці ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пасля прывітання і гімна да Духа Святога распачалася літургія Божага слова, у якой быў зачытаны ўрывак з Евангелля прысутнымі членамі хрысціянскіх супольнасцяў, пасля чаго прадстаўнікі розных канфесій выступілі з прамовамі. Падчас малітвы вернікаў сабраныя хрысціяне прасілі аб дарах Духа Святога для ўсіх хрысціянскіх супольнасцяў і аб няспынным будаванні адзінства. Узмоцненныя верай у Езуса Хрыста, які праз Хрост даў кожнаму ўдзел у сваёй смерці і ўваскрашэнні, прысутныя маліліся «Ойча Наш».
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.