2010-01-26 14:28:58

Завяршэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціян у рымскай Базыліцы Святога Паўла па-за Мурамі


25-га студзеня ў дзень навернення Святога Апостала Паўла згодна з традыцыяй закончыліся рымскія святкаванні гэтага Тыдня. Экуменічнаму набажэнсту ў Базыліцы Святога Паўла па-за Мурамі з прадстаўнікамі розных царкоўных супольнасцей Вечнага Гораду старшынстваваў Папа Бэнэдыкта 16.
У казанні Святы Айцец спаслаўся да постаці Апостала народаў, які з пераследавальніка Царквы стаў ахвяраю пераследаванняў аж па мучаніцтва з огляду на Евангеллле. Зменьлівасць долі Святога Паўла з”яўляецца вынікам сустрэчы з уваскрослым Хрыстусам. Падобны вопыт быў удзелам таксама многіх вернікаў на працягу стагоддзяў. “Гэтае сведчанне сустракае, аднак, перашкоды,- сказаў Папа далей ў сваім казанні,- не толькі ў выглядзе нявер”я, але таксама падзелаў сярод хрысціян. Усвядомілі гэта сто гадоў таму назад удзельнікі канфэрэнцыі ў Эдынбургу, якая прызнаецца пачатакам экуменічнага руху.
RealAudioMP3
“З перспетывы стагоддзя, якое прайшло ад падзеі ў Эдынбургу, намер гэтых адважных пачынальнікаў адзінства надалей важны. У свеце намечаным рэлігійнаю абыякавасцю ці проста варожасцю да хрысціянскае веры, мы маем патрэбу ў новай інтэнсіўнай евангелізацыі не толькі сярод народаў, якія ніколі не пазнаёміліся з Евангеллем, але таксама і там, дзе хрысціянства было распаўсюджана і з”яўляецца часткай гісторыі. У дарозе да поўнага адзінства мы пакліканы даць супольнае сведчанне адносна што-раз больш складаных выклікаў нашых часоў: менавіта, секулярызацыі і абыякавасці, рэлятывізму і гедэнізму, далікатным этычным пытанням, якія тычацца пачатку і канца жыцця, абмежаванасці навукаў і тэхналогій, ці дыялогу з іншымі рэлігійнымі традыцыямі. Чарговая ніва супольнага сведчання гэта: ахова стварэння, , падтрымліванне супольнага дабра і міру, абарона чалавечае асобы, барацьба з сучаснымі тыпамі галечы, ажно такімі, як голад, розныя недахопы, непісменнасць і няроўнае размеркаванне даброў”.
Бэнэдыкт 16 адзначыў, што да дзейнасці ў карысць адзінства пакліканы ўсе хрысціяне. Яны не могуць забывацца, што гэта перш за ўсё Божая праца.
У часе візіту Папы у Базыліку Святога Паўла па-за Мурамі быў прадстаўлена “Кодэк Паўлі” манументальная праца, якая ўвечкавечвае заканчэнне Году Апостала Народаў. Багата аздобленая кніга змяшчае ў сябе, між іншым, экуменічнае сведчанне вядомых знакамітасцяў, такіх як праваслаўныя патрыярхі Барталамей ці Кірыл, або духоўны кіраўнік англіканаў арцыбіскуп Рован Уільямс.








All the contents on this site are copyrighted ©.