2010-01-25 13:17:00

Пасланне Папы Бэнэдыкта 16 на Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі


Яно азагалоўленае “Святар і душпастырства ў лічбавым свеце: новыя масс-мэдыя на службе Слова”. Традыцыйна пасланне Папы падаецца да ведама ў дзень апякуна журналістаў, Святога Францішка Сальскага.
Як паінфармаваў сакратар Папскае Рады да спраў сродкаў масавай інфармацыі, ксёндз Паўль Тіге ў часе прэзентацыі дакумента журналістам, пасланне ўказвае ўніверсальную місію святароў, якая вынікае з адносінаў з Богам і з Яго Словам. Іх прысутнасць ў свеце лічбавых тэхналогій не ёсць вынікам тэхнічных інтарэсаў ці здольнасцяў, але выходзіць з патрэбы сэрца даваць сведчанне аб Евангеллю.
У папскім дакуменце змяшчаюцца спасылкі на канкрэтныя віды сродкаў масавай інфармацый, такія як фатаграфіі, відэа, анімацыі, блогі ці сайты. Там святары могуць знайсці сваю галіну евангэлізацыйнага заангажавання, але гэта патрабуе пэўных ведаў і вопыту ды таксама глыбокай веры і духоўнае дасканаласці. Ксёндз Тіге звярнуў увагу на неабходнасць супрацоўніцтва ў гэтай галіне са свецкімі людзьмі, асабліва з моладдзю, бо гэта яны з”яўляюцца грамадзянамі “лічбовага свету”. Дзякуючы таму мы зможам больш паспяхова дайсці з Добраю Навіною да новых асяроддзяў, перадаючы ім пасланне братэрства, міру і адзінства. Такім чынам будзе магчыма пераменьваць культуру ў кірунку дыялогу, большай салідарнасці і павагі чалавечае годнасці.
У часе прэзентацыі папскага дакумента звернута ўвагу на ўжо існуючыя і новыя ініцыятывы ў галіне касцельных масс-мэдыяў. Пасланне Бэнэдыкта 16 на Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацый з”яўляецца для іх аўтараў заахвочаннем да вернасці Касцёлу, ўмацавання яго еднасці і хрысціянскага сведчання ў лічбавым свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.