2010-01-25 13:17:29

Ва ўгодках вызвалення Асвенціму возьме ўдзел і беларуская дэлегацыя


26-27 студзеня ў Нацыянальным музеі Польшчы “Аўшвіц” адзначаць 65-я ўгодкі вызвалення вязняў лагеру. Удзел ва ўрачыстасцях возьме і афіцыйная беларуская дэлегацыя. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар музея Павал Савіцкі. “Сярод прадстаўнікоў 45 краін, якія на сёння пацвердзілі свой удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 65-годдзя вызвалення былога нямецка-нацысцкага канцэнтрацыйнага лагеру “Аўшвіц”, будуць таксама і прадстаўнікі Беларусі. Пацвердзілі свой удзел амбасадар Беларусі Віктар Гайсёнак, а таксама першы сакратар амбасады Аляксей Зяленка”.
Польшчу на ўрачыстасцях прадставяць прэзідэнт краіны Лех Качыньскі і прэм’ер-міністар Дональд Туск. Таксама будзе прысутнічаць кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк. Свой удзел пацвердзіў і прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нітаньяху.Валера Руселік,еўрарадыё








All the contents on this site are copyrighted ©.