2010-01-23 11:21:09

Прызначаны новы арцыбіскуп Маліна-Брусэля. Ім стаўся Андрэ Жозэф Леанар.


Малінавы звон – славуты на ўвесь свет – пачуюць па ўсёй Бельгіі 28 лютага дзеля інаўгурацыі падзеі. Прыарытэтнымі назваў арцыбіскуп тры накірункі сваёй будучай дзейнасці: паглыбленая Літургія, сапраўднае зацікаўленне сацыяльнымі праблемамі грамадства і заахвочванне пакліканняў. Пра гэта новы арцыбіскуп Маліна-Брусэля Экселенцыя Леанар абвясціў на прэс-канферэнцыі, якая выклікала зацікаўленне сусветных СМІ. Арцыбіскуп таксама аўтаматычна стаўся Прэзідэнтам Біскупскай Канферэнцыі Бельгіі і нацыянальным Ваенным Ардынарыем. Найпершымі яго крокамі стануцца візіты па ўсіх парафіях, каб ведаць рэальнае становішча спраў на месцах. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Зеніт", арцыбіскуп запэўніў, што будзе надаваць асаблівае увагі Літургіі ў дакладнай адпаведнасці з вялікай традыцыяй Касцёла, каб была годная для Бога, а таксама мужчын і жанчын, якія шчырым сэрцам у ёй ўдзельнічаюць. Спасылаючыся да словаў свайго папярэдніка кардынала Данеелса, Экселенцыя затым заклікаў Касцёл "быць абвяшчальнікам і ўзорам пакланення Богу" і дадаў, што ён мае намер садзейнічаць большай практыцы Еўхарыстычнай Адарацыі. Іншым пастырскім прыярытэтам монсеньор Леанар назваў заклапочанасць сацыяльнымі правамі людзей, асабліва ў забеспячэнні бяльгійцам права на жыллё. У раздзеле клопату аб падвышэнні святарскіх пакліканняў новы Прымас Маліна-Брусэля зазначыў "Нам трэба падтрымаць мужчын і жанчын, якія выбіраюць манаскае, сьвятарскае і дыяканскае паслугоўванне ".
Біскуп Леанар вядомы сваёй педагагічнай дзейнасцю. У прыватнасці ,падвышэннем семінарыі Намюру, дзе ён ажыццяўляў дагэтуль сваё біскупскае служэнне перад новым прызначэннем, даручаным Папам Бенедыктам 16. На прэсканфярэнцыі Арцыбіскуп таксама паведаміў аб сваёй вэб-старонцы , якую вядзе пад сваім другім імем – Мутьен-Язэп, у гонар святога апекуна Бельгіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.