2010-01-22 15:46:56

Бэнэдыкт 16 паблаславіў двух жывых ягняткаў


Як кожны год у літургічны ўспамін Святой Агнесы 21-га студзеня Святы Айцец паблаславіў двух жывых ягняткаў, з воўны якіх будуць зробленыя паліі-стулы для будучых мітрапалітаў. Абрад пасвячэння быў праведзены ў Ватыкане ў капліцы Святога Урбана VIII. Ягняткі паходзілі з гадоўлі айцоў- трапістаў з рымскага абацтва Трэ Фонтанэ. Цяпер яны перададзены законніцам бэнэдыктынкам з манастыра Святой Цыцыліі ў рымскім квартале Трастэвэрэ. Манахіні астрыгуць іх на Вялікім Тыдні, перад Пасхай, і з бялюткай воўны саткнуць паліі, вузкія епітрахілі, на якіх будуць нашытыя з шоўку шэсць чорных крыжоў. Палій з”яўляецца знакам мітрапаліта і яго асаблівае лучнасці з Біскупам Рыму. Папа Бэнэдыкт 16 узложыць на шыю гэтыя паліі новым мітрапалітам на свята Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла, значыць 29-га чэрвеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.