2010-01-22 15:46:33

Ватыкан. Папа Бенедыкт XVI пацвердзіў давер да кардынала Тарчізіo Бертоне ў якасці Дзяржаўнага сакратара.


Святы Айцец з нагоды 75 гадовага юбілею кардынала скіраваў ліст, у якім выказаў шчырыя віншаванні і ўдзячнасць за плённую і самаадданую працу. Гэты ліст 21 студзеня апублікавала ватыканская газета "OSSERVATORE ROMANO(рымскі аглядальнік). Папа ўзгадаў у лісце пра іхнае шматгадовае супрацоўніцтва, якое было распачата падчас сумеснай працы ў Кангрэгацыі Веравучэння. Асаблівым чынам Святы Айцец адзначыў дзейнасць Кардынала ў справе будовы дыялогу з кс.Марсэлям Лефэўрам і далей - з лефеўрыстамі , а таксама крануў тэму падрыхтоўкі візіту ў Вэрчэлі, дзе адбылася ўражлівая духоўная сустрэча з вялікім сведкам веры св.Эўзэбіем . Падкрэсліўшы шматлікія пазітыўныя якасці свайго Сакратара і намесніка, Папа вылучыў ягоную моцную тэалагічна-інтэлектуальную падрыхтоўку і сталую агульначалавечую фармацыю. Святы Айцец прыгадаў, што менавіта гэтыя выдатныя рысы сталіся асноўнай прычынай прыняцця рашэння летам 2006 году прызначыць кардынала Бертоне Дзяржаўным сакратаром, а сёння паспрыялі выказу поўнага даверу і жадання далейшага плённага супрацоўніцтва.
Дадазім, што апублікаванне ліста Папы ў ватыканскай газеце тлумачыць шырокаму колу чытачоў, чаму было адмоўлена на фармальную абавязковую просьбу кардынала па асягненні ім у леташнім снежні пянсійнага ўзросту - 75 гадоў - замяніць яго на пасадзе Дзяржсакратара Святога Пасаду .








All the contents on this site are copyrighted ©.