2010-01-21 12:45:23

Праграма Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу


У Ватыкане прадставілі так званыя “Лінэамэнта”- падрыхтоўчы дакумант Спецыяльнага Зграмаджання Сіноду Біскупаў адносна Блізкага Усходу. Ягонае пасяджэнне адбудзецца ў кастрычніку па тэме: “Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе: супольнасць і сведчанні. Адзін дух і адно сэрца ажыўлялі ўсіх веруючых”.
“Лінэамэнта” прыпамінаюць старажытную гістрыю Усходніх Цэркваў, іхні апостальскі і місійны характар. Затым указваюць цяжкасці сённяшняга дня: рэгіянальныя канфлікты, ці абмежаванні рэлігійнае свабоды. Таксама не забыліся аб ісламскім пытанні, ў прыватнасці спалучаным з рэлігійным экстрэмізмам ды з патрэбай належнай адукацыі верных ў гэтай сітуацыі.
Дакумант затым уступае ва ўнутранакасцельную галіну, якая асабліва тычыцца разнастайнасці Касцёлаў на Блізкім Усходзе . Галоўнай тэмай другога раздзелу “Лінэамэнтаў” ёсць пытанне бачнае касцельнае еднасці.
Апошні раздзел прысвечаны хрысціянскаму сьведчанню. Ён тычыцца некалькіх плоскасцяў. У першую чаргу сведчанне ахоплівае ўласную касцельную супольнасць, затым іншыя Касцёлы і хрысціянскія супольнасці, потым дыялог з юдаізмам ды ісламам. “Лінэамэнта” змяшчаюць тут шэраг даручэнняў, якія тычацца ўмоваў, канкрэтных увагаў гэтага дыялогу, ў прыватнасці, адносна годнасці і правоў чалавека. Дакумант заканчываецца заахвочаннем да вернасці і мужнасці, каб заставацца хрысціянамі на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.