2010-01-21 12:46:03

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Папа"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам, апісаных у Эвангельлі ад Марка.

Эвангеліста Лука словы Езуса аб упадабленьні да Бога ў любові да ворагаў і ў дараваньні, назваў нябеснага айца міласэрдным, гэта значыць айцец, які спачувае чалавечаму няшчасьцю і чалавечай слабасьці. Такое яўленьне Бога адпавядала прынцыпам аўтара трэцьцяга Эвангельля, які старанна працытаваў старажытны сьпеў, які апяваў гэтую ўласьцівасьць Божую, у кнізе суцяшэньняў з трэцьцяй кнігі прарока Ісайі. Такім чынам, ён апісаў Бога больш у старазапаветным духу, Матэй жа прывёў логію аб дасканаласьці айца, глыбока веруючы, што вобраз Айца яўляе Месія Сын Божы. Таму належыць сьледваць за Ім, і даражыць ім больш, чымсьці сваімі бліжнімі і самім сабою, бо толькі ў тым выпадку можна выканаць прыказаньне любові да ўсіх, нават да ворагаў.
Роля цудаў у Эвангельлі ад Марка.
У Эвангельлі ад сьвятога Марка зьмешчана найбольшая колькасьць паведамленьняў аб цудах Езуса. Вось яны, пералічаныя ў той пасьлядоўнасьці, у якой прыводзіць іх эвангеліста: ацаленьне апанаванага нячыстым духам, ацаленьні многіх хворых вечарам у Галілеі, ачышчэньне пракажонага, ацаленьне раслабленага, якому Езус адпусьціў грахі яго, ацаленьне сухарукага, ацаленьне мноства хворых і нячыстых, заспакаеньне буры, ацаленьне апанаванага нячыстым духам з краіны Гадарынскай, ацаленьне ад крывацечы, уваскрашэньне дачкі Аіра, ацаленьне некалькіх хворых у Назарэце, выгнаньне многіх бесаў і ацаленьне хворых вучнямі Хрыста, першае памнажэньне хлябоў, хаждзеньне па водах, ацаленьне хворых у Генісарэце, ацаленьні дачкі сірафінікіянкі, ацаленьні глухога і нямога, другое цудоўнае памнажэньне хлябоў, ацаленьне сьляпога ў Бэтсаідзе, ацаленьне беснаватага юнака, ацаленьне сьляпога каля Іерыхона.
Гэты сьпіс пералічае звышнатуральныя дзеяньні Езуса. Толькі двойчы гаворыцца аб звышнатуральных дзеяньнях, зьдзейсьненых іншымі асобамі, а менавіта- пасланьнікамі Езуса - вучнямі і кімсьці, хто тварыў знакі, але не хадзіў з Езусам. Калі ўсе гэтыя апавяданьні аб΄яднаць з абагульненьням, узгадваючымі аб цудах Езуса, дык сама па сабе напрошваецца выснова аб тым, што агульнай мэтай Другога Эвангельля зьяўляецца Выява Настаўніка з Назарэта як творцы вялікіх спраў. Абагульненыя ўзгадваньні аб цудах зьмешчаны на некаторай адлегласьці і зьяўляюцца як бы прадказаньнем ці высновай апавяданьня аб асобных звышнатуральных дзеяньнях Езуса. На падставе гэтага можна меркаваць аб кампазіцыйных прынцыпах другога эвангельля.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што Эвагеліст Марк аб΄яднаў цуды і пакуты Хрыста ў пяці зборах апавяданьняў аб звышнатуральных падзеях. Гэта заўвага справядлівая і сьцьверджае аб тым, што Марк выкарыстаў паведамленьні аб цудах для таго, каб узьняць тэму месіянскай таямніцы, даказвае ўладу Езуса і адкрыцьця таямніцаў Валадарства Божага. Такім чынам, можна сказаць, што ў другога эвангеліста “яны знаходзяцца на службе хрысталогіі”.
Аднак напрошваецца пытаньне аб тым, чаму Марк для зазначэньня на тое, кім зьяўляецца Езус і яго служэньне, выкарыстаў менавіта апавяданьні аб цудах.? Адказ на гэтае пытаньне дае аналіз трох кароткіх абагульненых узгадваньняў Марка аб цудах Езуса і яго першага больш распаўсюджанага апавяданьня аб зьдзейсьненым Езусам цудзе.
Абагульненыя паведамленьні аб цудах Езуса знаходзяцца ў першай, трэццьяй і шостай главах Эвангельля ад Марка.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.










All the contents on this site are copyrighted ©.