2010-01-20 13:19:56

Культурнаю сталіцай Беларусі ў 2010 годзе названы Полацк



Культурнаю сталіцай Беларусі ў 2010 годзе названы Полацк. Праект „Культурная сталіца Беларусі” быў ініцыяваны Міністэрствам культуры. Ён праводзіццца з мэтаю падтрыманьня культурнага жыцьця рэгіёну. Цягам году малыя гарады, названыя культурнай сталіцаю, будуць станавіцца месцам правядзеньня канцэртаў найлепшых калектываў, артыстаў, арганізацыі выставаў. Такі праект дасьць магчымасьць жыхарам малых гарадоў наблізіцца да культурных каштоўнасьцяў і найлепшых прыкладаў беларускага мастацтва.
Пачатак культурніцкіх мерапрыемстваў плянуецца на 21 студзеня. Першымі ў Полацку выступяць ансамбль танца „Харошкі” й ансамбль „Клясык-авангард”. Цягам году ў Полацку пройдуць выставы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музэя краіны. Горад з выставамі наведаюць таксама замежныя мастакі з Расеі, Летувы, Грэцыі й Нямеччыны. Плянуюцца канцэрты найлепшых салістаў і калектываў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр опэры й балета запросіць на сваё традыцыйнае мерапрыемства „Шэдэўры опэрнага мастацтва ля сьценаў старажытнай Сафіі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.