2010-01-20 13:20:19

Агульная Аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 20-га студзеня


Адбылася яна ў залі імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў з кожнага кутку свету.
RealAudioMP3
“Мы ўшаноўваем Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціян. Яго лозунгам сёлета ёсць словы з Евангельля паводле Апостала Лукі: “Вы -сведкі гэтага”. Гэтага году тэксты да разважанняў на час Тыдня Малітваў, падрыхтавала Экуменічная група вернікаў з Шатландыі. У Эдынбургу ў 1910-м годзе адбы-лася Сусветная канферэнцыя місійных пратэстанціх рухаў, якая дала штуршок далейшым экуменічным ініцыятывам: між іншым, супольным малітвам, набажэнствам, абменам дасведчаннямі, супольным экуменічным пошукам.
З апошняга часу,- сказаў далей ў часе сённяшняе аўдыенцыі Святы Айцец,- варта ўспомніць сустрэчу ў кастрычніку, летась, з прадстаўнікамі Праваслаўных Цэркваў на Кіпры на тэму ролі Біскупа Рыму ў перыядзе еднасці Касцёла ў першым тысячагоддзі хрысціянства, ды падобныя сустрэчы з Каптыйскім, Эфіёпскім, Сірыйскім і Армянскім Касцёламі.
У Экуменічныя ініцыятывы ўпісваюцца знамянальныя тэалагічныя дыскусіі і сустрэчы з прадстаўнікамі Англіканскай Супольнасці, Сусветнай Рады Мэтадыстаў, з Лютэранскім Касцёлам, сустрэча ў Рыме з Арцыбіскупам Кантэнбэры Рувэнам Вільямсам. Хай ажыўлены экумэнічны дыялог,- сказаў на заканчэнне Бэнэдыкт 16,- падтрыманы нашай малітвай, вядзе Касцёл да поўнага адзінства ў Трэцім тысячагоддзі хрысціянства”.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.