2010-01-19 14:28:25

Экуменічная малітва ў мінскай архікатэдры



23 студзеня 2010 г. у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які праводзіцца з 18 па 25 студзеня, у мінскай архікатэдры адбудзецца экуменічная малітоўная сустрэча, якая распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы ў 18.30. Пасля літургіі, у 19.30, адбудзецца экуменічнае набажэнства. Сёлетні Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў праходзіць пад дэвізам «Вы з’яўляецеся сведкамі Уваскрослага Хрыста»
Прыняць удзел у набажэнстве запрошаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Апостальскі Візітарар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, кіраўнік Самастойнай Евангелічна-Лютэранскай Царквы біскуп Уладзімір Меерсан, старшыня Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у РБ сп. Мікалай Сінкавец, старшыня Праўлення Біблейскага таварыства ў РБ Герман Родаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.