2010-01-19 10:45:58

Гавана. Куба прадставіла сваю паветраную прастору для самалётаў Злучаных Штатаў Амерыкі з гуманітарнай дапамогай . Кардынал Артэга, арцыбіскуп Гаваны і галава кубінскай Карітас заклікаў усе слаі грамадства дапамагчы гаіцянам.


У Гаіці амаль усе касцёлы разбураныя. Дэлегацыя Міжнароднай Карітас ад мінулай пятніцы знаходзіцца на востраве, які пацярпеў ад моцнага землятрусу. І канстатуе жудаснае становішча ўсіх сваіх лячэбных і гуманітарных пунктаў. Разбураныя амаль усе касцёлы і будынкі, што з'яўляюцца каталіцкімі ці іншымі хрысціянскімі структурамі. Айцец Антоніо Сандавал, кіраўнік Карітас Лацінскай Амерыкі, сцвердзіў, што 300 прадстаўнікоў гуманітарных каталіцкіх арганізацый, якія засталіся не пакалечанымі, працягваюць сваю працу ва ўмовах цяжкіх наступстваў, недахопу вады, застарашання эпідэміямі, марадзёрства.
Еўрапейскія касцёлы заклікаюць аб працягу дапамогі пацярпеламу народу вострава як на ўрадавым, агцльнакасцёльным, так і прыватным узроўні. У спачувальным лісце да Біскупскай Канфярэнцыі Гаіці кардынал Антоніо Роўко Варела, арцыбіскуп Мадрыда, выказвае боль усяго гішпанскага біскупства з прычыны стыхійнага бедства на Гаіці і сцвярджае, што дапамога ў так абшырным няшчасці ёсць натуральным водгукам у сэрцы кожнага гішпанкага верніка. Біскупы Вялікабрытаніі у сваім спачувальнай тэлеграме запэўніваюць народ Гаіці ў сваёй канкрэтнай матэрыяльнай і малітоўнай дапамозе. Біскупская Канфярэнцыя Італіі, накіраваўшы значныя сродкі для дапамогі на востраве, 24 студзеня аб'явіла Днём збору грашовай дапамогі па ўсіх касцёлах Апенінскага паўвострава, расказваючы, што няшчасце, якое асягнула Гаіці, у сотні разоў перавышае наступствы ў Аквілі з прычыніў землятрусу ў 2009 годзе ў італьянскіх гарах зоны Абруцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.