2010-01-18 13:59:35

Папа Бэнэдыкт 16 у рымскай Сінагозе: прапанова супольнага сведчання аб адзіным Богу ды святасці чалавечага жыцця і сям"і.



Галоўнай падзеяй мінулае нядзелі быў візіт Папы ў Сінагозе Рыма і сустрэча з габрэйскаю супольнасцю Вечнага Гораду. Візіт быў галоўным пунктам святкавання Дня Юдаізма і адбыўся, як адзначыў сам Святы Айцец, амаль 24-ы гады пасля візіту Яна Паўла ІІ. Візіт Папы Вайтылы неаднаразова прыводзіўся як беспрэцэдэнтны і як пазітыўная падзеяе для абедзьвух супольнасцей.
Гістарычнасць візіту Бэнэдыкта 16 ў Сінагогу Рыма падкрэслівала таксама прысутнасць вядомых прадстаўнікоў яўрэйскага свету: ў гэтым ізраільскага намесніка прэм”ер-міністра ды дэлегацыі Вялікага Рабінату Ізраіля.
Прывітальную прамову старшыня габрэйскае супольнасці Рыму Рыкардо Пачыфічы пачаў ад закліку да салідарнасці з пацярпелымі ад землятрасення ў Гаіці. З выразным узрушэннем нагадаў аб дапамозе, якую шматлікія каталіцкія інстытуты і законы бескарысліва сведчылі пераследаваным Яўрэям у часе Другой сусветнай вайны. Аднак неадкладна крытычна аднёсся да маўчання тагачаснага Папы Рымскага Пія ХІІ і паўторна зажадаў адрыцця ватыканскіх і нямецкіх архіваў з гэтага перыяду.
У сваю чаргу, старшыня яўрэйскіх супольнасцей ў Італіі Рэнцо Гаттэня выказаў надзею, што візіт Папы дазволіць ўзаемным адносінам быць больш братэрскімі.
Затое галоўны Рабін Рыма Рыкардо ді Сэні гаварыў, сярод іншага, аб адносінах паміж габрэямі і хрысьціянамі на прыкладзе біблійных братоў і сясцёр, якіх гісторыя пераходзіць ад саперніцтва і злачынстваў да прабачэння і прымірэння.
У сваёй прамове ў Сінагозе Рыма , Бэнэдыкт 16 сказаў, што яго візіт з”яўляецца часткай ў шляху добрых, сяброўскіх адносін паміж дзвюма рэлігійнымі супольнасцямі, намечаных Папам Янам Паўлам ІІ. Ён таксама прыпомніў сабаровы пералом, які даў пачатак міжрэлігійнаму дыялогу і ягоныя пазнейшыя плады, ў гэтым асуджэнне Касцёлам антысэмітызму і антыюдаізму. У гэтым кантэксце Папа нагадаў аб трагічных падзеях ХХ стагоддзя, якіх кульмінацыяй было вынішчэнне Яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Святы Айцец нагадаў, што перад гэтымі пакутамі многія католікі не засталіся абыякавымі. У дапамогу пераследаваным Гэбрэям была заангажаваная таксама Апостальская Сталіца, часта ў спосаб скрыты і дыскрэтны.
Бэнэдыкт 16 таксама адзначыў асаблівыя адносіны паміж хрысціянамі і супольнасцю юдаізму, што выплываюць ад Слова Божага. Галоўным пунктам абедзьвух рэлігій ёсць Дэкалог ( дзесяць Божых прыказанняў), будучы асноўным этычным кодэксам для ўсяго чалавецтва ды рошчынаю дыялогу і супрацоўніцтва.
“Дзесяць слоў” заклікае да павагі, павагі чалавечага жыцця супраць несправядлівасці і злоўжыванняў, прызнаючы вартасць кожнай чалавечай асобы, створанай на вобраз і падабенства Бога,- працягваў Святы Айцец. Колькі раз у кожным кутку Зямлі , блізка і далёка, па-ранейшаму зневажаецца чалавечую годнасць, свабоду і правы чалавека. Сведчыць аб найвышэйшай вартасці жыцця супраць ўсялякім эгаізмам,- гэта значны ўклад ў карысць свету, ў якім пануе справядлівасць і мір.
“Дзесяць слоў” настойліва заклікае абараняць і падтрымліваць святасць сям”і, ў якой “так” жанчыны і мужчыны, вернае і канчатковае, адкрывае на будучыню , на сапраўдную чалавечнасць кожнага, і адначасна адкрываецца на дар новага жыцця.- працягваў Бэнэдыкт 16. Пасведчанне таго, што сям”я па-ранейшаму з”яўляецца асноўнаю ячэйкаю грамадства і асноўным месцам, у якім навучаецца аб чалавечых цнота, з”яўляецца каштоўным укладам ў будаванне свету аб больш чалавечым абліччы.
На каней Святы Айцец сказаў, што прыкладам добрай волі з абодвух бакоў ёсць працы Камісіі па гэбрэйска-каталіцкім дыялогу, якія прысвечаныя пытанню стварэння і асяроддзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.