2010-01-18 14:01:39

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 17-га студзеня



А паўдні гэтага дня Святы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Святога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім слове да вернікаў Папа заявіў, што сёння днём ён наведае Рымскую Сінагогу, пасьля 24-х гадоў ад візіту Папы Яна Паўла ІІ. Цяперашні ягоны візіт з”яўляецца яшчэ адным крокам на шляху да прымірэння і прыязьні паміж католікамі і габрэямі.
RealAudioMP3
“Нягледзячы на праблемы і цяжкасці, паміж вернікамі абедзьвух рэлігій адчуваецца клімат вялікае павагі і дыялогу, што сведчыць аб сьпеласці ўзаемных адносін і супольным заангажаванні ў карысць таго, што нас спалучае: значыць, перш за ўсё вера ў адзінага Бога, клопат аб чалавечым жыцці і сям”і, а таксама імкненне да сацыяльнае справядлівасці і міру”.
Бэнэдыкт 16 нагадаў таксама, што 18-га студзеня пачынаецца Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціян. Ён дае паслядоўнікам Хрыста магчымасць сустрэцца, лепш пазнаёміцца, але перад усім дае нагоду для супольнае малітвы і разважанняў. Сёлета лозунг Экумэнічнага Тыдня ўзяты з Евангельля ад Апостала Лукі: ”Вы ж сведкі гэтага”.
RealAudioMP3
“Нашае абвяшчанне Евангельля Хрыста будзе настолькі больш надзейным і пасьпяховым, на колькі мы будзем больш абьяднанымі ў Яго любові як сапраўдныя браты. Таму я настойліва заахвочваю парафіі, законныя супольнасці, таварыствы і касцёльныя рухі, да пастаяннае малітвы, асабліва ў час Эўхарыстыі, ў намеры поўнага адзінства хрысціян”








All the contents on this site are copyrighted ©.