2010-01-14 14:43:39

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана",- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік”, дзе аўтар разважае над Нагорным Казаньнем Езуcа Хрыcта і над прыказаньнем любові да ворагаў.

У сувязі з цяжкасьцямі выкананьня прыказаньня любові да ворагаў, прадпрымаліся спробы падпарадкаваць прыказаньне любові да ворагаў прыказаньню любові да тых, хто станецца членам Царквы толькі ў будучым, гэта значыць да тых, хто ў будучым навернецца, дзякуючы місіянерскай дзейнасьці. Аднак любоў да ворагаў дзеля іх навяртаньня – гэта толькі хітрасьць тых, хто хоча любой цаной захаваць свае «натуральныя» рэакцыі і апраўдаць іх. Аднак любоў не зьяўляецца ні тактыкай бітвы, ні высакароднасьцю пераможцы, ні сьведчаньнем капітуляцыі пераможанага, ні доказам мудрасьці мысьліцеля. Любоў, запаведзеная ў шостым, апошнім супрацьпастаўленьні Нагорнага казаньня, тлумачыцца толькі ўпадабаньнем Богу, які любіць безумоўна ўсе стварэньні. Менавіта гэтая безумоўнасьць чыненьня божага, якая апісваецца ўжо ў тэкстах аб выбраньні Ізраіля і запавеце, павінна стацца прыкладам для вучня Хрыста. Безумоўнасьць гэтага чыненьня Божага праявілася ва ўцелаўленьні, у выбраньні вучняў, у цудоўных знаках і асабліва ў пакутах і сьмерці Езуса, што падкрэсьліў Павал ў надзвычайнаным выразе: “калі мы былі яшчэ ворагамі” . “нават калі Бог гневаецца за ўсялякую чалавечую неправеднасьць, ён сам збаўляе нас ад справядлівага гневу, дасылаючы Сына свайго”. Гэтая безумоўнасьць любові Божай напрыканцы апошняга супрацьпастаўленьня называецца дасканаласьцю, якая павінна стацца ўзорам для вучня Хрыста.
Прыказаньні любові да ворагаў было дадзена вучням, гэта значыць усім вызнаўцам вучэньня Хрыста. Гэта значыць, што яно – усеагульнае прыказаньне, якое не вылучае толькі некаторых вучняў – “дванаццаць”, “апосталаў”, “дванаццаць вучняў” . Аўтар эвангельля, настолькі шырока трактуе абавязак упадабленьня дасканаласьці Божай, якая зьяўляецца ўзорам выкананьня гэтага надзвычайнага і цалкам новага прыказаньня, што,здаецца, ён павінен быў мець на ўвазе вельмі канкрэтны прыклад. Мы лічым, што, калі пісалася Эвангельле для Ерузалімскай ці Антыяхійскай супольнасьці, аўтар быў знаёмы не толькі з разьвітай тэалогіяй апостальскай Царквы, якая вызнавала Езуса Хрыста, але і з тэалогіяй Паўла, які не толькі запазычыў праўду аб Езусе-Богу з зыходнай традыцыі, але і значна разьвіў яе. Менавіта дасканаласьць Езуса-Бога была прыкладам для логіі, якая завершвае ўсё Нагорнае казаньне меркаваньнем аб любові да ворагаў. Прыметнік “дасканалы” - незвычайны. Бо ў Старым Запавеце гэтае паняцьце ніколі не ўжывалася ў адносінах да Бога, які ёсьць неабдымны і невымоўны.
Выраз “будзьце дасканалымі як і айцец ваш нябесны”, безумоўна, зазначае на Бога Айца, аднак Матэй ужо верыў, што ён быў яўлены і канкрэтызаваны ў Езусе-Боге. Бо Езус –“ёсьць вобраз Бога нябачнага, народжанага перш за ўсялякае стварэньне “ Як выдатна каментуе Пасланьне да Каласянаў, дасьледчык Янкоўскі, “дасканаласьць” указвае як на падабенства, гэтак на паходжаньне Хрыста ад Айца . Хрыстус як “новы Адам” адначасова зьяўляецца прыкладам для чалавека, які набыў збаўленьне і жадаючага ўпадобіцца да Яго . Менавіта Павал у дадзеным выпадку робіць надзвычайнае абагульненьне : Хрыстус, які ўзяў удзел у справе стварэньня, вынаходзіць рысы старазапаветнай Мудрасьці, і ў той самы час як Збаўца яўляе сьвету Бога і пераўтварае вернікаў па вернаму, спрадвечна задуманаму Творцай, “Вобразу Божаму”. Менавіта ў Хрысьце, Сыне Божам, нябачны і неспасьцігальны Айцец нябесны дае пазнаць сябе. Таму быць дасканалым як дасканалы айцец нябесны значыць упадобніцца Езусу Хрысту. Езус Хрыстус -Збаўца кожнага чалавека прыклад дасканаласьці для кожнага верніка: “Прыказаньне новае даю вам: любіце адзін аднаго, як я палюбіў вас”. Ніхто іншы як Матэй выявіў Езуса як Бога ў апавяданьні аб спакушэньні. Затым ён ізноў выказаў гэтае перакананьне ў апісаньні сцэны вызнаньня Езуса ў першасьвятара і падзеі пад крыжом.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.