2010-01-13 14:36:53

Святая Зямля: пэрспэктывы ватыканска-ізраільскіх перагавораў


У сувязі з візітам у Святую Зямлю дэлегацыі Эпіскапатаў Паўночнай Амерыкі і Еўропы вяртаецца пытанне статусу Каталіцкага Касцёла на гэтай зямлі і ўмоваў, ў якіх даводзіцца яму дзейнічаць. На думку арцыбіскупа Антоніё Франко Апостальскага Нунцыя ў Ізраілі ватыканска-ізраільскія перагаворы на гэтую тэму трэба ацэньваць “больш чым аптымістычна”. Апошняя такая сустрэча адбылася 7-га студзеня ў Ерусаліме. “У часе паседжання Камісіі мы ўстанавілі каляндар супольных прац і спісак тэмаў, якія тычацца ападаткавання Каталіцкага Касцёла,- сказаў агенцтву арцыбіскуп Франко. Кожны з бакоў падаў прапановы адносна гэтага пытання. Былі растлумачаны непаразуменні, што перашкаджалі поступу ў працах. Цяпер можна канкрэтна гаварыць аб прапановах дык маю надзею, што да наступнай пленарнай сэсіі 27-га мая ў Ватыкане, мы заўважым станоўчы поступ”,- дадаў арцыбіскуп.
Тут справа тычыцца: звальнення Касцёла з налогаў, фінансаванне каталіцкіх школ і бальніц з боку дзяржавы Ізраіль ды права ўласнаснасці некаторых касцельных устаноў, напрыклад, Вячэрніка ( дзе адбылася Апошняя Вячэра). Як сказаў Нунцый, не ва ўсіх гэтых справах удалося ўзгодніць становішча абодвух бакоў. Справа не ідзе пра тое, каб Касцёл меў упрывілеяваную пазіцыю ў Святой Зямлі, але пра роўную з іншымі магчымасць існавання і выконвання місіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.