Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 13-га студзеня
Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў
з кожнага кутку свету. “Гісторыя ўвекавечвае многіх Святых рэфарматараў
Касцёла, сапраўдных сведкаў Хрыста і Яго Эвангэльля”,- сказаў Бэнэдыкт 16. Сярод
іх асаблівая роля прыпадае Святым Францішку і Дамініку, заснавальнікам двух вялікіх
13-ці векавых Жабрацкіх Законаў: Братоў Меньшых і Прапаведніцкага Закону, вядлмых
як Францішкане і Дамінікане. Ідэі ўбогага жыцця,
распаўсюджвання Слова Божага ды наследавання Хрыста ў штодзённым жыцці,- знайшлі
вялікі і трывалы водгук, прыцягваючы да супольнасцяў натоўпы новых ахвотнікаў, натхняючы
апостальства як сярод свецкіх асоб так і сярод ерэтыкаў і паганаў. Руплівасць
пра рэлігійнае жыццё братоў, адкрытасць на чалавечыя праблемы, дапамога вернікамі
і душпастырская турбота,- сказаў у сённяшняй катахэзе Святы Айцец,- напоўнівалі вернікаў
новаю энэргіяю, стваралі еднасць і духоўны энтузіязм. Новы стыль законнага жыцця
асабліва дацэньваўся і быў падтрымліваны тагачаснымі Рымскімі Папамі: Інканенцыям
Трэцім і Ганарыюшам Трэцім. Гэты асаблівы стыль жыцця, які прытрымліваўся ўбоства,
любові Хрыста і наследавання Яго быў перанесены ў жыццё свецкіх асоб, супольнасцей,
сем”яў і даў вялікі плод у постаці Трэцяга Закону. Айцы францішкане і дамінікане
адыгралі галоўную ролю ў развіцці тэалогі ў школах і ўнівэрсытэтах. Былі цудоўнымі
сведкамі і настаўнікамі веры. Хай прапанаваны імі стыль жыцьця,- сказаў на заканчэнне
аўдыенцыі Папа,- будзе выклікам таксама і для нас. Затым Бэнэдыкт 16 зрабіў
заклік да салідарнасці з народам Гаіці Жадаю цяпер
звярнуцца з заклікам да драматычнае сітуацыі ў Гаіці. Мая думка накіроўваецца, ў
прыватнасці, да насельніцтва, якое моцна пацярпела з прычыны землятрасення, якое спрычыніла
смерць многім асобам, вялікую колькасць бяздомных і зніклых без вестак людзей а таксама
значныя матарыяльныя шкоды. Запрашаю ўсіх далучыцца да мяне ў малітве да Пана за
ахвяраў гэтае катастрофы і за тых, якія аплаківаюць загінуўшых. Запэўніваю аб маёй
духоўнай блізкасці да тых, хто страціў свой дом і да тых, што пакуюць ад гэтай катастрофы.
Звяртаюся да шчодрасці ўсіх, каб братам і сёстрам Гаіці, што жывуць у гадзіне патрэбы
і гора, была праяўлена нашая канкрэтная салідарнасць і актыўная дапамога з боку Міжнароднай
Супольнасці. Каталіцкі Касцёл праз свае дабрачынныя арганізацыі прыйме неадкладна
меры, каб задаволіць насельніцтва ў самыя штодзённыя патрэбы.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды
новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.