2010-01-12 14:19:25

Каталіцкія Біскупы Беларусі просяць не высылаць польскіх святароў з краіны



Канфэрэнцыя Біскупаў Беларусі заклікае ўлады ўрэгуляваць пытаньне выдачы дазволаў на працу польскім сьвятарам у Беларусі.
На працягу апошніх некалькіх гадоў, штогод беларускія улады высылаюць з краіны па некалькі польскіх сьвятароў. Рашэньне не працягваць дазвол на працу выкліканае ў асноўным дрэнным веданьнем беларускай мовы й вядзеньне рэлігійных абрадаў на польскай мове.
У Беларусі налічваецца каля 400 сьвятароў, сярод якіх амаль палова польскамоўныя. Беларускія ўлады хочуць, каб богаслужэньні ў касьцёлах ажыцьцяўляліся толькі беларусамі. Па словах Мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, гэта немагчыма на працягу наступных некалькіх гадоў у сувязі зь невялікай колькасьцю сьвятарскіх пакліканьняў.
З 2004 года беларускія ўлады выслалі з краіны больш за 30 сьвятароў. У 2009 годзе Беларусь былі вымушаныя пакінуць два польскія сьвятары, якія працавалі ў краіне на працягу амаль 20 гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.