2010-01-11 14:48:21

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 10-га студзеня


А паўдні, гэтага дня, Святы Айцец сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі на гэтай марыйнай малітве. у сваёй прамове да іх Папа прыпомніў, што мэтай прыйсця Хрыста на свет было зрабіць людзей Дзяцьмі Божымі дзякуючы адраджэнню ў сакраманце Хросту. Быць Сынамі Бога гэта таксама прыклад грамадзкаму жыццю, бо ж мы маем быць для сябе братамі.
RealAudioMP3
Братэрства немагчыма ўстанавіць у сілу ідэалогіі, ці зацьвердзіць ўладаю дзяржавы. Стаць братам можна толькі пачынаючы ад простай, але глыбокай, свядомасці, што мы дзеці адзінага Нябеснага Айца. Як хрысціянам, дзякуючы Святому Духу атрыманаму ў часе Хросту, нам прыпадае дар і заданне жыць як Божыя Дзеці і браты, быць рошчынаю новага чалавецтва,- салідарнага, шчодрага ў мір і надзею. Дапамагае нам у гэтым свядомасць, што апрача Айца ў небе маем таксама маці, Касцёл, якому Панна Марыя з”яўляецца адвечным прыкладам”,- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.