2010-01-08 13:30:53

Ватыкан .Міжрэлігійны дыялог і прававое прызнанне Каталіцкай Царквы ў Турцыі былі ў цэнтры прамовы Папы да прынятага ім амбасадара з Анкары


Раніцай у чацвер Бенедыкт XVI сказаў новаму паслу Турцыі Кенану Гарсою, які быў прыняты для прадстаўлення даверчых грамат у часе падрыхтовак да 50-годдзя дыпламатычных адносін між Турцыяй і Святым Пасадам, пра важнасць і актуальнасць трох момантаў. Міжрэлігійны дыялог, мір на Блізкім Усходзе і прызнанне Каталіцкай Царквы ў дзяржаве. Далей Папа ўспамінаў з радасцю сваё апостальскае падарожжа ў Турцыю ў 2006 годзе, па слядах апостала Паўла, і падкрэсліў тут думку аб жаданні каталікоў краіны ўносіць свой уклад у развіццё турэцкага грамадства. Бенедыкт 16 сцвердзіў прыхільнасць каталіцкага касцёлу да ідэі "падвышэння дыялогу ў духу ўзаемнай павагі і дружбы". У прыватнасці, і хрысціяне і мусульмане выказваюць агульную веру ў Бога Адзінага. Важна " даведацца адзін пра аднаго лепш з тым, каб умацаваць сувязі. Я шчыра малюся,- дадаў ён,- каб гэты працэс прывёў да паўсюднага ўмацавання даверу паміж людзьмі, суполкамі і народамі, асабліва ў праблемным раёне Блізкага Усходу". Каталікі ў Турцыі маюць права карыстацца свабодаю веравызнання, гарантаванай Канстытуцыяй краіны, і гатовыя унесці свой уклад у дабрабыт сваіх суграмадзян ," асабліва на глебе дабрачыннасці.” Тут Папа нагадаў, што Касцёл ў Турцыі чакае прававога прызнання. " Турцыя, -сказаў Бэнэдыкт XVI -, такім чынам, можа выступаць у якасці моста паміж ісламам і Захадам ды ўносіць істотны ўклад у намаганні па ўстанаўленню міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе.
Бэнэдыкт XVI узгадаў, якую ролю адыграў ва ўзаемаадносінах Ватыкана і Турцыі Папа Ян ХХІІІ, які з 1935 г. па 1944 г. быў Апостальскім дэлегатам у Турцыі і Грэцыі." Hапрацягу апошніх 50 гадоў было дасягнута вельмі шмат у дыпламатычных адносінах абедзвюх дзяржаў,- працягнуў ён.- Святы Пасад высока ацэньвае шматлікія ініцыятывы, якія Турцыя ўжо абмяркоўвае." Папа заахвоціў, каб "імкнулася падтрымліваць далейшыя намаганні па спыненнi працяглых канфліктаў у рэгіёне". Ён запэўніў Пасла, што Святы Пасад лічыць адным са сваіх прыарытэтных напрамкаў " пошук справядлівага і трывалага ўрэгулявання канфліктаў у рэгіёне" і прапануе для гэтага свае дыпламатычныя рэсурсы на карысць міру і прымірэння.









All the contents on this site are copyrighted ©.