ШЛЮБ ПАВІНЕН БЫЦІ ЛЮБ. У гэтыя святочныя дні ёсць нагода пачуць сваё каханне і запаліць
яго Словам, Якое сталася Немаўляткам чалавечым.
Перш за ўсё вітаем
ўсіх з праваслаўным Ражджаством Хрыстовым, Навячэрые чаго святкуецца сёння па ўсёй
Беларусі. Сачэльнік мае назоў ад сочыва, ці, кажучы па-нашаму, куцці каляднай. Перарваныя
былі ў нас традыцыі, але сённяшні субяседнік цыклу - наш рэдактар Янка . Ён - праваслаўны
з Беласточчыны, што больш за 25 год жыве ў Рыме, аніколі са сваёй жонкай і дзецьмі
не забываецца на праваслаўныя святы. Першае пытанне разам з віншаваннямі - як будуць
сустракаць ў Рыме сваё свята вернікі РПЦ, а потым - успаміны аб Калядах дзяцінства.